Нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне

Filed under: Год навукі,Нумары,Соцыум |

САЛАЎЁЎ ВАЛЯНЦІН МІКАЛАЕВІЧ

1

ЗаслужаныартыстРэспублікіБеларусь (2012). Нарадзіўся 20.01.1956 годуг. Стоўбцы, скончыўЗаямнаўскуюсярэднююшколу (1974), кафедрурэжысуры (1984) іакцёрскіфакультэт (1986) Беларускагатэатральна – мастацкагаінстытута.

Пачынаў працоўны шлях электразваршчыкам на Дзяржынскім доследна – механічным заводзе (1975 – 1976). Вядомасць атрымаў працуючы вядучым акцёрам Віцебскага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1986 – 2012), дзе сыграў многа цэнтральных і галоўных роляў, у тым ліку ролю Несцеркі па аднайменнай п’есе Артура Вольскага, Максіма Кутаса па п’есе «Прымакі» Я. Купалы. З 2013 года працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае ролі сацыяльных герояў. Для яго характэрны ўнутраны драматызм, эмацыйная насычанасць, уменне раскрыць сутнасць вобраза. Удзельнічаў у міжнародных тэатральных фестывалях «Белая вежа» (2004, г. Брэст) і (2004, г. Трабзон, Турцыя) са спектаклем «Бацька» А. Стрындберга, «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2005, г. Гомель) са спектаклем «Кацярына Іванаўна» А. Андрэева. Спектакль «Шагал…Шагал…» У. Драздова – на міжнародных тэатральных фестывалях у Англіі, Шатландыі, Францыі, Германіі, Расіі, Малдове, ЗША.

Працу ў тэатры сумяшчае са здымкамі ў кіно. Сыграў ролі ў васьмі кінафільмах.

Узнагароджаны прэміяй імя В. І. Дуніна – Марцінкевіча ў галіне тэатральнага мастацтва і прызам «Натхненне» (2008), медалямі Францыска Скарыны (2006)   і «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».  

Жыве ў г. Мінску.

 

КУРЛОВІЧ ГЕНАДЗЬ ІВАНАВІЧ

2

Член Саюза фотамастакоў Расіі (2007). Нарадзіўся 01.01.1947 г. у в. Раёўшчына Варацішчанскага сельсавета. У 1953 г. сям’я пераехала ў г. Стоўбцы. Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Стоўбцы з залатым медалём (1965), Ленінградскі інстытут кінаінжынераў (зараз Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт кіно і тэлебачання) (1970). Быў накіраваны на працу ў г. Ангарск Іркуцкай вобласці на электролізны хімічны камбінат. Заснаваў там кінафотастудыю і працаваў на ёй да 1993 г. За час работы стварыў кіна- і фоталетапіс прадпрыемства і горада.

Падарожнічаючы па Сібіры, возеры Байкал быў зачараваны веліччу і прыгажосцю сібірскай прыроды. Здымаючы Байкал у розныя поры года, сутак, у розных умовах надвор’я, аддаў перавагу пейзажнай здымцы. Прымаў удзел у многіх фотавыставах, у т. л. міжнародных: Ташкент (1988), Канада (1998), Паўночны полюс – у час кроспалярнага пералёту з Канады ў Расію для дэлегацый Швейцарыі, Канады, ЗША). У 1994 г. заснаваў прыватнае прадпрыемства, якое потым рэарганізаваў у ТАА «Студыя ГЕМ».

Штогод праводзіць каля 10 фотавыстаў сумесна з жонкай-калегай .

Член Іркуцкага фатаграфічнага таварыства, член Саюза фотамастакоў Расіі.

Аўтар фотаальбома «Байкал. Мелодыі года» (2004), які закупілі многія краіны свету, альбома «Байкал» (2005). У газетах і часопісах друкуе фотадзымкі і артыкулы пра Байкал, Сібір. Рыхтуе да выдання новы аўтарскі фотаальбом.

Жыве ў г. Ангарску Іркуцкай вобласці Расіі.

 

ДЗЕМІДОВІЧ ДЗМІТРЫЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ

3

Беларускі паэт і празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Скончыў Мікалаеўшчынскую сярэднюю школу імя Якуба Коласа (1964), энергетычны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1969). Па адукацыі – інжынер-электрык. Працаваў на энергетычных аб’ектах Беларусі і былога Савецага Саюза. Працу па спецыяльнасці спалучаў з літаратурнай дзейнасцю.

Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборнікаў вершаў «Прызнанне», «Самі…», «Двойное замыкание», «Грани судьбы». Яго пяру належаць паэмы «Белорусский десант» і «Большая игра», у якіх апісаны цэлы пласт жыцця нашай краіны ў перыяд з 1900 па 1985 гг., раман у двух тамах «Умереть, чтобы выжить» – пра лёсы беларускай інтэлігенцыі ў перыяд з 1917 г. па наш час. Раман з’яўляецца мастацкім, але мае пад сабой дакументальную аснову.

Быў членам рэдакцыйнага савета выдання зборніка вершаў паэтаў Беларусі, Пецярбургу і Ленінградскай вобласці «Неделимое русло», які выйшаў увосень 2014 года,   У кнізе, якая пабачыла свет пры падтрымцы Камітэта па друку Санкт-Пецярбургу, сабраны творы 93 аўтараў.

Жыве ў Мінску.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>