Звязаны лёсам

Filed under: Год навукі,Нумары,Соцыум |

ПЕТРАШЭЎСКАЯ (дзявочае Галайдзіна) НАТАЛЛЯ МІКАЛАЕЎНА

4

Вучоныўгалінебіялогіічалавекаіжывёл. Нарадзілася 13.05. 1961 годаўг. п. СмілавічыЧэрвенскагараёна. У 1964 годзе сям’я пераехала ў г. Стоўбцы. Скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 1 г. Стоўбцы (1978) біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адзнакай (1983), аспірантуру пры кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл БДУ і ў 1992 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Зводнарадыкальнае пашкоджанне нейронных функцый».

Працавала навуковым супрацоўнікам Інстытута радыёбіялогіі (1987 – 1992), асістэнтам і дацэнтам кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл Белдзяржуніверсітэта (1992 – 1999).

З 2000 года жыве ў ЗША і працуе ў Інстытуце праблем старэння Нацыянальнага інстытута аховы здароўя ў лабараторыі сардэчна-сасудзістых даследаванняў (г. Балтымар, штат Мэрыленд). Займаецца праблемамі старэння сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Мае каля 40 навуковых прац у галіне нейрабіялогіі і сардэчна-сасудзістай рэгуляцыі.

 

ЯХНАВЕЦ ІГАР АНАТОЛЬЕВІЧ

5

Кандыдат медыцынскіх навук (2003), урач-хірург, траўматолаг. Нарадзіўся 06.08.1977 года ў пас. Рэчыца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Мікашэвіцкую сярэднюю школу № 2 у 1994 годзе з залатым медалём, лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (2000). За час вучобы выканаў практычную частку работы над дысертацыяй і быў залічаны суіскальнікам на кафедру аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі для яе абароны, якая праходзіла ў Гродненскім медуніверсітэце ў 2003 годзе.

Працаваў хірургам у Лунінецкай ЦРБ (2000-2005). У Стаўбцоўскай ЦРБ працуе з 2005 года, з 2009 г. – загадчык хірургічнага аддзялення.

Асноўныя напрамкі навуковай і практычнай дзейнасці – сасудзістая хірургія (флебалогія); траўматалогія. Паспяхова засвоіў УГД вен, мініфлебэктамію, склеразаванне, эндавазальную лазерную каагуляцыю вен і іншыя сучасныя метады і падыходы для лячэння варыкозу.

Праводзіць аперацыі на артэрыях (тромбэктамію, эндартэрэктамію), у экстранных выпадках сцегна-падкаленнае аўтавенознае шунтаванне, пратэзаванне падкаленнай артэрыі.

Як траўматолаг выконвае аперацыі остэасінтэзу пры пераломах касцей канечнасцей з выкарыстаннем сучасных металаканструкцый (лік аперацый ідзе на сотні). Каля двух дзесяткаў аперацый правёў па пратэзаванню тазасцегнавага сустава.

З’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі остэасінтэзу (АО TraumaEurope).

Мае каля 20 навуковых публікацый. Жыве ў Стоўбцах.

***

Для многіх стаўбчан неабходным дапаможнікам з’яўляецца энцыклапедычнае выданне – кніга «Памяць. Стаўбцоўскі раён». Тут утрымліваюцца звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі раёна, асобах, дзеячах, пра якіх належыць ведаць і памятаць.

І ўсё ж кніга не магла ўмясціць усе факты, ды і ў падрыхтоўцы іх патрэбна пастаянная праца, абнаўленне. Па-за абсягамі энцыклапедыі засталіся біяграфіі многіх слынных людзей Стаўбцоўшчыны. І таму трэба выказаць удзячнасць стаўбчанцы Марыі Станкевіч, якая адшуквае адрасы, знаходзіць сувязь з навукоўцамі, дзеячамі літаратуры, культуры і прапануе рэдакцыі матэрыялы пра іх.

І вы, дарагія чытачы, можаце паведаміць вядомыя вам факты аб знакамітых нашых земляках. Калі ласка, дасылайце іх у рэдакцыю. Усе разам прадоўжым напісанне раённай кнігі «Памяць».

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>