Візіт Прэзідэнта Беларусі ў Індыю

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11-12 верасня зрабіў афіцыйны візіт у Рэспубліку Індыя.

Кіраўнік дзяржавы ў Нью-Дэлі правёў перагаворы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам Індыі, у тым ліку з Прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм’ер-міністрам Нарэндрам Модзі. Абмеркавана развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі абмяняліся поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Напярэдадні візіту 11 верасня ў сталіцы Індыі Нью-Дэлі адкрыўся беларуска-індыйскі бізнес-форум. Падчас форуму разгледжаны магчымасці пашырэння двухбаковага бізнес-узаемадзеяння ў розных сферах, прайшлі перагаворы паміж прадстаўнікамі беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў, адбылося чарговае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва «Беларусь – Індыя».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках афіцыйных перагавораў з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі: «Мы гатовы прадаставіць вам самыя выгадныя і льготныя ўмовы функцыянавання вашага бізнесу ў выпадку інвесціравання ў Беларусь. Такі вопыт з іншымі краінамі ў нас ёсць».

Прэзідэнт адзначыў, што пра сур’ёзнасць намераў бакоў сведчыць падрыхтоўка дагавора аб інвестыцыях. Ён таксама паабяцаў усялякую падтрымку ў пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паміж дзяржавамі – членамі ЕАЭС і Індыяй.

«Мы бачым, як Вялікая Індыя і ідэя Слаўнай Новай Індыі аб’ядноўваюцца ў рэальным увасабленні. Мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб Індыя стала вялікай, магутнай краінай. Таму што мы прапаведвалі, абвяшчалі і падтрымліваем да гэтага часу ідэю шматпалярнасці. І мы хацелі б, каб Індыя стала магутным полюсам нашай планеты», – заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў індыйскаму боку за сардэчны прыём для беларускай дэлегацыі. «Я трэці раз на гэтай цудоўнай зямлі. І я, і дэлегацыя, якая прыбыла са мной, уражаны поспехамі Індыі, умацаваннем яе палітычнай, эканамічнай ролі ў свеце», – падкрэсліў беларускі лідар.

«Я прапанаваў прэм’ер-міністру Індыі стварыць у Беларусі – на шляху перасячэння з усходу на захад і з поўдня на поўнач – навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк.

Там будуць створаны самыя выгадныя ўмовы для інвесціравання і дзе індыйскія кампаніі разам з іншымі сусветнымі кампаніямі, калі будзе такое жаданне, змогуць размяшчаць сваю вытворчасць і рэалізоўваць тавары і паслугі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што па выніках візіту дасягнута дамоўленасць па пытаннях павелічэння паставак у Індыю калійных угнаенняў, прымянення беларускіх напрацовак у развіцці ініцыятывы ўрада Індыі «Разумныя гарады», праграмы «Кваліфікаваная Індыя», абмеркаваны сумесныя праекты ў галіне навукі, культуры, турызму і іншых сферах.

Пасля завяршэння афіцыйных перагавораў кіраўніка дзяржавы з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі адбылася цырымонія абмену падпісанымі дакументамі.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>