Вучэнне «Захад-2017″

14 верасня пачалося сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017″.

Вучэнне будзе доўжыцца да 20 верасня. Яно носіць выключна абарончы характар і не нясе ніякай пагрозы як для суседніх краін, так і для еўрапейскай супольнасці ў цэлым. У аснову задумы «Захаду-2017″ пакладзены варыянт узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаны з узрастаннем актыўнасці незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных сепаратысцкіх і тэрарыстычных арганізацый, якія маюць знешнюю падтрымку.

Практычныя дзеянні войскаў у асноўным адпрацоўваюцца на тэрыторыі нашай краіны, задзейнічаны таксама тры палігоны Расійскай Федэрацыі.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі – крыху больш за 7 тыс., Расіі – каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Беларусь запрасіла для назірання за вучэннем прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі. На вучэнне прыедуць і ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

Ход вучэння будзе шырока асвятляцца ў СМІ. Журналісты ў перыяд яго актыўнай фазы – 17-19 верасня – змогуць выехаць на палігоны, дзе будуць праводзіцца розыгрышы ваенных дзеянняў: Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>