Заўсёды крыніца ведаў

Filed under: Год навукі,Нумары |

1609c

15 верасня сваё прафесійнае свята адзначылі бібліятэкары. Гэтая дата выбрана ў гонар заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны.

Сярод сацыяльных інстытутаў, якія займаюцца пытаннямі маральнага выхавання, бібліятэка мае асаблівае месца. Сёння кнізе даводзіцца змагацца за аўдыторыю з тэлебачаннем, кіно, інтэрнэтам. Але як у свой час тэлебачанне не замяніла тэатр, так і інтэрнэт не можа замяніць бібліятэку. Уменне карыстацца рэсурсамі інтэрнэту – вялікая выгада, але адшукаць для сябе штосьці карыснае з таго, што называюць павуцінай, зможа той, хто ўмее хутка знаходзіць, ацэньваць і даследаваць інфармацыю. І няма на свеце лепшай установы, чым бібліятэка, якая можа гэтаму навучыць. Але чытанне – гэта не проста спосаб атрымання інфармацыі, а ўнікальны працэс, здольны фарміраваць асобу. Чалавека, які ўмее адчуваць, суперажываць, думаць. Якія б тэхналогіі ні з’явіліся, а чытанне на любых носьбітах – неабходны элемент развіцця думаючага чалавека. Таму важным накірункам дзейнасці бібліятэк з’яўляецца папулярызацыя чытання. Важна пераканаць, асабліва маладых, што чытаць – гэта модна. Кніга павінна суправаджаць чалавека ўсё жыццё, па кнігах ён вучыцца, адпачывае ў вольны час, скарачае дарогу падчас паездак.

У састаў дзяржаўнай установы культуры «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка» ўваходзяць: гарадская бібліятэка, 16 сельскіх бібліятэк. Абслугоўваюць яны 11 314 карыстальнікаў. Штат бібліятэкараў складае 29 чалавек. У кніжным фондзе звыш 220 тысяч дакументаў, з іх каля 190 тысяч кніг. Бібліятэкі раёна выпісваюць 27 назваў газет, 85 назваў часопісаў, з якіх – 70 беларускіх выданняў. Цэнтральная бібліятэка і сельскія філіялы аказваюць насельніцтву рад платных паслуг. Сярод іх выдача чытачам выданняў з фонду чытальнай залы дадому на выхадныя ці святочныя дні, выдача з камерцыйнага фонду, паслугі па складанні спісаў літаратуры па тэмах, ксеракапіраванне з фонду бібліятэкі, пошук матэрыялаў па пэўнай тэматыцы. А таксама пошук дакументаў у электроннай базе «Эталон» і перадача інфармацыі на папяровы носьбіт, сканаванне дакументаў з фонду бібліятэкі, дастаўка кніг чытачам дадому, па месцы работы і інш. Бібліятэкі раёна развіваюцца як інфармацыйныя і культурна-асветніцкія цэнтры, прадастаўляючы доступ карыстальніку да інфармацыйных рэсурсаў і рэалізуючы для насельніцтва сацыяльна значныя праекты і мерапрыемствы па падтрымцы чытання і пазнавальнай дзейнасці.

2017 год багаты на грамадска значныя падзеі, юбілеі, літаратурныя даты, важнейшымі з якіх з’яўляюцца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. Да гэтых дат падрыхтаваны разнастайныя мерапрыемствы. Так, Рубяжэвіцкая сельская бібліятэка аформіла кніжную выставу «Чутны і нам праз стагоддзі стук яго друкарскага станка», раённая бібліятэка – урок роднага слова «Як званочак, гучыць наша мова». Вуснае падарожжа па творах Якуба Коласа праведзена ў Вішнявецкай бібліятэцы, музычная гасцёўня «Зямля тут Коласам апета, яго зямля, ягоны кут» – у Навасвержанскай бібліятэцы. «2017 – Год навукі» – такія кніжныя выставы падрыхтаваны ў бібліятэках раёна, праведзены дні беларускай навукі, пазнавальныя гадзіны, сустрэчы і гутаркі каля кніжных паліц.

На базе бібліятэк раёна функцыянуюць аматарскія аб’яднанні, усяго іх 20. Людзі розных узростаў імкнуцца знайсці ў сценах бібліятэк аднадумцаў, тых, з кім можна пагутарыць, падзяліцца ўражаннямі аб прачытаным, параіцца па надзённых пытаннях.

З вялікай цікавасцю наведваюць чытачы пасяджэнні аматарскіх аб’яднанняў «Батлейка» Старасвержанскай бібліятэкі, «Купалінка» і «Радавод» – Шашкоўскай, «Флора» – Дзераўнянскай, «Патрыёт» – Наваколасаўскай, «Буслік» – Яблынаўскай бібліятэкі. Створаны сямейны клуб «Дабрабыт» у Горкаўскай сельскай бібліятэцы.

Упэўнена, што біблітэкі, як носьбіты ведаў і культуры, будуць заўсёды. Можа, яны стануць інакшымі, чым тыя, да якіх мы прывыклі, але застануцца неабходнымі людзям. Хацелася б выказаць удзячнасць усім бібліятэкарам, ветэранам нашай справы за плённую працу, адданасць прафесіі, пастаянную гатоўнасць суправаджаць чытачоў у цудоўны свет кнігі.

Марына ЯНУШКЕВІЧ,дырэктар ДУК «Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка»

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>