З удзячнасцю

Filed under: Нумары,Соцыум |

Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць Ігару Яхнаўцу, урачу, ювелірным хірургічным прафесіяналізмам якога захапляюся. Я даверыла яму сваё здароўе, а калі размова ідзе аб хірургічнай аперацыі, то можна гаварыць, што ўрачу давяраеш і жыццё.

Я шмат гадоў не магла рашыцца на аперацыю на вырыкознай назе, таму што ўжо перанесла такую аперацыю на левай назе 30 гадоў назад у Мінскай абласной бальніцы. Пакуты ад болю, цяжкі перыяд рэабілітацыі пасля аперацыі наводзілі на мяне жах.

Мне патрэбна было рабіць аперацыю па выдаленні варыкознага пашырэння вен і на правай назе. Аднак я ўсё цягнула, не рашалася. І толькі пасля размовы з Ігарам Анатольевічам я рашылася на гэта.

Другая аперацыя была выканана ўжо лазерам. Розніца паміж першай аперацыяй і другой – каласальная. Я ў гэты ж дзень пайшла дамоў сваімі нагамі, а назаўтра прыйшла ў рэдакцыю газеты, каб выказаць удзячнасць хірургу.

Хачу зярнуцца да тых, хто мае такія праблемы са здароўем. Пакуль у нас, жыхароў Стаўбцоўскага раёна, ёсць магчымасць зрабіць аперацыю пры ўдзеле высокакваліфікаваных спецыялістаў на сучасным абсталяванні, рашайцеся на гэта.

Ігару Анатольевічу і ўсяму хірургічнаму аддзяленню, дзе ён, як загадчык, сумеў стварыць прафесійны калектыў і добразычлівую творчую атмасферу, жадаю, каб не вычарпалася крыніца чалавекалюбства і дабра. Няхай беражэ вас Гасподзь! А кіраўніцтву райбальніцы жадаю зрабіць усё для таго, каб зберагчы такія кадры.

Валянціна СТРЭЛЬЧАНКА,г. Стоўбцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>