Пасля праверкі

ЧАМУ МАЛАКО НЯЯКАСНАЕ

Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна прааналізаваны звесткі, прадастаўленыя ДУ «Стаўбцоўская раённая ветэрынарная станцыя» аб фактах вяртання малака гаспадаркам аграпрамысловага комплексу. Устаноўлена, што ў жніўні бягучага года з Клецкага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» вернута малако з-за павышанага ўтрымання саматычных клетак ААТ «Радзіма Дзяржынскага».

Адной з прычын вяртання няякаснага малака паслужылі нядбайныя адносіны работнікаў гэтай гаспадаркі да выканання сваіх працоўных абавязкаў.

Пракуратурай раёна кіраўніцтву ААТ «Радзіма Дзяржынскага» вынесена прадпісанне аб ухіленні парушэнняў заканадаўства аб захаванасці ўласнасці з патрабаваннем прыцягнення вінаватых асоб да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

Яўгеній АСОСАЎ,памочнік пракурора Стаўбцоўскага раёна

 

ЧЫГУНКА. БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫМІ!

Мінскай транспартнай пракуратурай прааналізаваны стан бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту ў Мінскім транспартным рэгіёне. Аналіз паказвае, што за 8 месяцаў 2017 года значна ўзрасла колькасць траўміраваных грамадзян на аб’ектах чыгуначнага транспарту (з 36 да 42). Рост колькасці пацярпелых ад рухомага саставу адбыўся і на тэрыторыі Стаўбцоўскага раёна. Калі ў 2016 годзе на тэрыторыі раёна выпадкаў траўміравання грамадзян на чыгунцы не было, то ў бягучым годзе загінулі два чалавекі і адзін атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Так, 16.01.2017 у 24 гадзіны каля прыпынку Кучкуны загінуў грамадзянін А. з-за наезду грузавога цягніка Баранавічы–Мінск.

04.02.2017 у 19.30 каля станцыі Стоўбцы смяротна траўміраваны электрацягніком рэгіянальных ліній эканом-класа Мінск–Баранавічы пенсіянер К., які ішоў па чыгуначных пуцях.

31.08.2017 у 18 гадзін былі нанесены цялесныя пашкоджанні электрапоездам рэгіянальных ліній эканом-класа Баранавічы–Мінск пенсіянеру Ж., які, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, пераходзіў чыгунку ў неўстаноўленым месцы.

Аналіз матэрыялаў, праведзеных пракуратурай наглядных праверак па фактах траўміравання грамадзян, дазваляе зрабіць вывады, што асноўнай прычынай гібелі і атрымання траўмаў на чыгунцы з’яўляецца асабістая неасцярожнасць саміх пацярпелых, ігнараванне правілаў паводзін на чыгунцы.

Памятайце, што аб’екты чыгункі з’яўляюцца зонамі павышанай небяспекі і, знаходзячыся на іх, вы павінны выконваць правілы паводзін: пераходзьце чыгунку толькі ва ўстаноўленых месцах, не пераходзьце чыгуначнае палатно адразу пасля праходу цягніка, не ўпэўніўшыся ў адсутнасці сустрэчнага цягніка; не падыходзьце да краю платформы, рухаючыся ўздоўж чыгункі, не падыходзьце бліжэй як на пяць метраў да краю рэек, не хадзіце па чыгунцы, памятайце, што тармазны шлях поезда дасягае 1000 метраў; не падлазьце пад вагоны поезда, які стаіць; пры пераходзе праз чыгунку не карыстайцеся тэлефонамі мабільнай сувязі і навушнікамі, уважліва сачыце за сігналамі, якія падаюцца тэхнічнымі сродкамі і работнікамі арганізацый чыгуначнага транспарту; не залазьце на дахі вагонаў і кантактныя апоры (напружанне ў кантактнай сетцы больш за 25 000 вольт).

Беражыце сябе і сваіх блізкіх, будзьце ўважлівымі!

Сяргей КУХАРЧЫК,намеснік Мінскага транспартнага пракурора

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>