Навіны Стаўбцоўшчыны

Filed under: Нумары,Раённыя навіны |

2309

Верасень напаўняе восеньскія дні працоўных ААТ «Агранёманскі» шэрагам сельскагаспадарчых клопатаў. Сярод іх – чарговы ўкос траў для грамадскага статка. Плённа працуе ў механізаваным звяне па нарыхтоўцы кармоў вопытны механізатар таварыства Аляксандр Фалюк, які заняты зараз на касавіцы травастою байзы.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

МАРШРУТ – НА ЦУКРОВЫ КАМБІНАТ

Стаўбцоўскі ўчастак Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва» заключыў дагавор з Гарадзейскім цукровым камбінатам на прадастаўленне транспарту для адвозкі цукровых буракоў.

На гэтым участку будзе заняты на сваім МАЗе Уладзімір Атцэцкі, які быў задзейнічаны і на адвозцы збожжа падчас уборачнай кампаніі.

Увогуле працаўнікі філіяла паспяхова спраўляюцца са сваімі асноўнымі штодзённымі абавязкамі па рэалізацыі насельніцтву і арганізацыям паліва – дроў і торфабрыкетаў. Даведзеныя планавыя заданні выконваюцца стапрацэнтна.

 

ЯБЛЫЧНЫ ЗАПАС

Нягледзячы на тое, што сёлетні год не яблычны, нарыхтоўчы аддзел райспажыўтаварыства мае задачу закупіць гэты від садавіны як у выглядзе ападу, так і для доўгага захоўвання. Ужо нарыхтавана 60 тон ападу і адпраўлена на перапрацоўку на Клецкі харчовы камбінат.

На зімовае захоўванне, як і ў папярэднія гады, яблыкі прыдатных сартоў будуць закуплены ў гаспадара фермерскай гаспадаркі з нашага раёна Алега Яскевіча, які мае прыватны сад. Па дамоўленасці з фермерам, на зімовае захоўванне будзе закладзена 10 тон яблыкаў. Сучасныя камеры з лічбавым кіраваннем, якімі аснашчаны складскія памяшканні, дазваляюць захоўваць вітамінную прадукцыю ў патрэбным пастаянным тэмпературным рэжыме і пастаўляць яе на прылаўкі ў зімовыя месяцы належнай якасці і ў прэзентабельным выглядзе.

 

НА БУДАЎНІЦТВЕ ВЕЛАСЦЯЖЫНЫ

На пачатку тыдня ўся грузавая тэхніка аўтапарка № 17 была запатрабавана ДЭУ-62.

Як аказалася, дарожная арганізацыя атрымала салідны аб’ект у Дзяржынску – на подступах да горада ўзводзіцца пешаходна-веласіпедная сцяжына працягласцю чатыры кіламетры. Заказ уключае і замену дарожнага пакрыцця, устаноўку палос тармажэння, асвятленне гэтага ўчастка дарогі і інш.

Дарожнікі кінулі на аб’ект усе свае сілы, каб здаць яго ў акрэсленыя тэрміны і атрымаць удзячнасць жыхароў горада Дзяржынска за добраўпарадкаванне раённага цэнтра, што дасць дадатковыя магчымасці для прыемных пешаходных і велапрагулак.

 

З АБСТАЛЯВАННЕМ ТЭХНІКІ

Разам з выкананнем будаўнічай праграмы калектыў ДЭУ № 62 актыўна вядзе падрыхтоўку да работы ў зімовых умовах.

Найперш, гэта нарыхтоўка пясчана-саляной сумесі, якой патрэбна ў сезон не менш за 9 тысяч тон. ДЭУ № 62 абслугоўвае дарогі Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Уздзенскага раёнаў і яшчэ чатырох, у меншых аб’ёмах, – у граніцах мяжуючых раёнаў.

Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы тэхнікі: на МАЗах будуць устаноўлены прыстасаванні – размеркавальнікі пясчана-саляной сумесі для пасыпкі дарог падчас галалёду.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>