Не дапускаць пешаходнага траўматызму

2309d

З 20 па 30 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.

Мэтай акцыі з’яўляецца зніжэнне пешаходнага траўматызму, папулярызацыя выкарыстання святлоадбівальных элементаў, растлумачэнне заканадаўства і прававых нормаў, якія рэгламентуюць паводзіны ўдзельнікаў дарожнага руху.

Пешаходы па-ранейшаму груба парушаюць правілы дарожнага руху, пераходзяць вуліцу там, дзе ім уздумаецца, перабягаюць праезджую частку на чырвонае святло святлафора, у цёмны час сутак не носяць флікеры, што стварае аварыйную сітуацыю на дарозе. Вадзіцель пры раз’ездзе з сустрэчным транспартам ці пры руху ў складаных умовах надвор’я проста не ў стане своечасова зрэагаваць на нечаканае з’яўленне на дарозе пешахода, тым больш калі на ім цёмнае адзенне. Абазначаны пешаход бачны ў бліжнім святле фар на адлегласці 140-150 м, у дальнім – 300-400 м. Вадзіцель, убачыўшы яго, можа знізіць хуткасць руху, быць больш уважлівым.

Таму самае галоўнае ў рабоце ДАІ – змяніць адносіны ўдзельнікаў дарожнага руху да ўласнай бяспекі на дарозе. Для работы па папярэджанні пешаходнага траўматызму прыцягваюцца члены добраахвотных дружын і іншых грамадскіх фарміраванняў. У іх задачы ўваходзіць паслядоўная праверка ў цёмны час сутак населеных пунктаў па выяўленні пешаходаў-парушальнікаў, перакананні іх у неабходнасці абазначэння святлоадбівальнымі элементамі.

Што датычыць адказнасці пешаходаў, то яна вызначана Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пешаход, які ў цёмны час сутак ідзе па праезджай частцы не абазначаны флікерам, падвяргаецца штрафным санкцыям у памеры ад адной да трох базавых велічынь. А калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху выклікала стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад трох да васьмі велічынь. На суму ад трох да пяці базавых велічынь штрафуецца пешаход, які знаходзіцца на дарозе ў стане алкагольнага ап’янення.

Катэгорыя веласіпедыстаў таксама ўваходзіць у групу рызыкі, калі яны не абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Нагадваем, што неабходна абсталёўваць веласіпеды ліхтарамі, якія выпраменьваюць белае святло, ззаду – чырвонае.

Асаблівы зварот да бацькоў:паклапаціцеся аб бяспецы вашых дзяцей! У абавязковым парадку да ранца ці курткі неабходна прышчапіць святлоадбівальны значок. І не забудзьцеся напомніць юным удзельнікам дарожнага руху аб асноўных правілах бяспечных паводзін на дарозе.

Аддзел ДАІ Стаўбцоўскага РАУС

Уступаючы ў свае прыродныя правы, восень усё часцей прапаноўвае цэлы спектр праяў надвор’я, азмрочваючы сонечныя дні шквалістым ветрам з моцнымі дажджамі, ускладняючы не толькі аўтамабільны рух, але і бяспеку пешаходаў. У рэжыме павышанай пільнасці нясуць цяпер вахту інспектары ДАІ раёна Аляксей Славінскі і Дзмітрый Яўсейчык.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>