Тытул і для «Агранёманскага»

3009h

Сям’я Віталя і Вольгі Калдузавых, якая сёлета заваявала тытул «Уладар сяла» на Стаўбцоўшчыне, дастойна прадставіла наш раён падчас абласнога этапа гэтага адметнага рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта. Выступленне адбывалася пры падтрымцы ААТ «Агранёманскі», дзе працуюць абое бацькоў.

Як расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская, у Капыль, дзе праходзіў абласны этап конкурсу, разам з сям’ёй Калдузавых паехала з ААТ «Агранёманскі» немалая група падтрымкі. Акрамя таго, дырэкцыяй гаспадаркі была аказана фінансавая і іншая дапамога для належнай падрыхтоўкі сям’і да конкурсу. Не мог не ўразіць гасцінны, у лепшых традыцыях агранёманцаў, стол з кулінарнымі шэдэўрамі. Апетытны, на ўсю ваколіцу, водар ішоў ад скварак з яйкамі, што пякліся на патэльні акурат на вачах у публікі. Ды і гаспадар сям’і, які любіць у вольны час пашчыраваць над гарачым металам, упрыгожыў сваю імправізаваную сядзібу незвычайнымі ружамі. Напрыканцы выкаваныя ім кветкі былі ўручаны членам журы ў якасці падарунка. З падрыхтоўкай візітнай карткі дапамаглі сям’і Калдузавых работнікі Старасвержанскага цэнтра культуры.        

Сям’я Калдузавых дружна прайшла па ўсіх конкурсных заданнях. Нарыхтоўвалі разам дровы, вязалі венікі. У напружанні трымала пацешная сельская спартыўна-сямейная эстафета, якая дазволіла мужу і жонцы крыху памяняцца ролямі, прадэманстраваць свае ўменне і цярпенне. А ў распраганні каня Вольга ўвогуле паказала сябе найбольш увішнай і дасведчанай – заняла сярод 19-ці сем’яў-канкурсантак другое месца.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>