Навіны Стаўбцоўшчыны

Filed under: Нумары,Раённыя навіны |

ПАГАДНЕННЕ АБ УЗАЕМАДЗЕЯННІ

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні.

Такім чынам, абедзве структуры аб’ядналіся для абароны законных правоў і інтарэсаў грамадзян.

–             Хоць нацыянальнае заканадаўства, – тлумачыць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Ларычэў, – падрабязна рэгулюе пытанні рэалізацыі дзяржаўных гарантый у часці забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, узаемных правоў і абавязкаў работніка і наймальніка, аднак практыка паказвае, што наймальнікамі нярэдка дапускаюцца парушэнні. Яны датычаць, напрыклад, непрадастаўлення бяспечных умоў працы, незахавання тэрмінаў і паўнаты выплаты заработнай платы і т. п. У Федэрацыі прафсаюзаў і органаў пракуратуры задачы ў многім падобныя – абарона правоў грамадзян.

У ходзе супрацоўніцтва адзначаных ведамстваў мяркуецца правядзенне сумесных мерапрыемстваў па наглядзе і грамадскім кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы, сумесных прыёмаў грамадзян, а таксама абмен інфармацыяй і прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі. У далейшым такая работа будзе выбудавана на абласным і раённым узроўнях.

 

ВІТАМІННЫ ЗАПАС

Нягледзячы на тое, што для Стаўбцоўшчыны бягучы год не яблычны, філіял Гарадзейскага цукровага камбіната паспяхова вядзе закуп яблыкаў у іншых раёнах Мінскай вобласці, а таксама ў Брэсцкай і Гродзенскай. Нарыхтавана ўжо больш за палову ад запланаваных 1100 тон. Перапрацаваныя яблыкі закладваюцца ў асептычныя мяхі для работы ў зімовых умовах і перапрацоўваюцца ў павідла і нектары.

Нарыхтавана пад поўную патрэбнасць і замарожана маліна – для фруктовых напаўняльнікаў. Часткова яна вырашчана ў ведамасным садзе.

Заканчваецца сезон нарыхтовак кабачкоў для ікры, актыўна распачынаецца нарыхтоўка капусты. Яе заквасяць і расфасуюць у вядзерцы і ў вакуумную ўпакоўку. Апетытная квашаная капуста кожны год карыстаецца попытам у спажыўцоў.

 

ДЛЯ ХАРЧАВАННЯ ШКОЛЬНІКАЎ

Асобная служба ў сферы адукацыі раёна мае штодзённы клопат арганізацыі харчавання школьнікаў і дашкольнікаў. Вялікай дапамогай з’яўляюцца ўласныя агароды на тэрыторыі навучальных устаноў – іх 23.

Як адзначае тэхнолаг па харчаванні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Прыхожка, у гэтым годзе добры ўраджай далі агароды СШ № 2 г. Стоўбцы, Нававёскаўскай, Дзераўнянскай, Заямнаўскай, Старасвержанскай сярэдніх школ, вучэбна-педагагічнага комплексу «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Рочавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа. Пад поўную патрэбнасць нарыхтавалі гародніны на сваіх агародах у Налібацкім, Нававёскаўскім і Савонскім дзіцячых садах.

Рашэннем райвыканкама ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання мае абавязацельствы падключыць сельскагаспадарчыя таварыствы для аказання дапамогі навучальным установам. Яны забяспечаць школы і дзіцячыя сады бульбай і агароднінай пад поўную патрэбнасць для арганізацыі харчавання дзяцей. Гэта, а таксама вырошчванне агародніны на прышкольных участках, зробіць значна таннейшымі школьныя абеды, што акажа падтрымку сем’ям.

Пр

 

НОВАБУДОЎЛІ З ПЛЮСАМ

У студзені – жніўні 2017 года ў Стаўбцоўскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 8,4 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 105,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. На індывідуальную забудову прыйшлося 95,8% уведзенага ў эксплуатацыю ў раёне жылля, ці 8 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы. Гэта склала 110,1% да ўзроўню студзеня – жніўня 2016 года.

На 1 студзеня 2017 года на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у Стаўбцоўскім раёне стаяла 1,9 тысячы чалавек. З пачатку года для гэтай катэгорыі грамадзян уведзена ў эксплуатацыю 3,3 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы (39,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля).

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>