Нацыянальны план дзеянняў па ахове правоў дзяцей

Filed under: Нумары,Тема недели |

Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх правоў на 2017-2021 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 верасня 2017 года нумар 710.

План накіраваны на рэалізацыю Беларуссю палажэнняў Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб правах дзіцяці, стварэнне ўмоў для абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу дзяцей і моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці дзяржавы і грамадства.

Мэта плана – забеспячэнне прававых, арганізацыйных і інстытуцыянальных умоў для паляпшэння становішча дзяцей у Беларусі, удасканаленне механізмаў рэалізацыі і аховы іх правоў.

Каардынатарам дзейнасці па рэалізацыі нацыянальнага плана з’яўляецца Нацыянальная камісія па правах дзіцяці.

Нацыянальны план складаецца са 103 мерапрыемстваў. У іх ліку падрыхтоўка нацыянальнага даклада аб становішчы дзяцей у Беларусі, распрацоўка ўніверсальнага партала, які змяшчае інфармацыю аб дзецях, мерапрыемствы для забеспячэння аховы здароўя, аховы мацярынства і дзяцінства і г. д. Іх рэалізацыя будзе ажыццяўляцца рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з прыцягненнем грамадскіх аб’яднанняў, фінансавага і тэхнічнага патэнцыялу міжнародных арганізацый. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для гэтых мэт штогадова будуць распрацоўвацца рэгіянальныя планы па рэалізацыі мерапрыемстваў нацыянальнага плана.

Фінансаванне мерапрыемстваў нацыянальнага плана будзе ісці ў межах сродкаў, што выдзяляюцца ва ўстаноўленым парадку органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

План будзе садзейнічаць вырашэнню многіх задач. Гэта ўмацаванне прававой абароны дзяцінства і фарміраванне прававой культуры грамадства; ажыццяўленне аховы мацярынства і дзяцінства; удасканаленне механізма рэалізацыі правоў дзяцей на сацыяльную абарону і інклюзію; забеспячэнне аховы здароўя дзяцей, бяспекі жыццядзейнасці, садзейнічанне іх здароваму ладу жыцця; сістэмнае процідзеянне інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю, маральнаму і духоўнаму развіццю дзяцей; рэалізацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў інтарэсах правоў дзяцей; рэалізацыя права дзяцей на: развіццё ў раннім узросце; якасную адукацыю; пражыванне і выхаванне ў сямейным асяроддзі (падтрымка сям’і і прафілактыка сацыяльнага сіроцтва); абарону ад насілля, пагрозы гандлю людзьмі і эксплуатацыі; доступ да справядлівага правасуддзя (прафілактыка правапарушэнняў непаўналетніх); удзел у прыняцці рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>