З песнямі – на «Дажынкі»

Filed under: Культура,Нумары |

0710g

Народны вакальны ансамбль «Дольніца» Горкаўскага дома культуры запрошаны прыняць удзел у свяце, прысвечаным абласным дажынкам у Смалявічах. Не першы год самадзейныя артысты прымаюць удзел у гэтым мерапрымстве, што, у першую чаргу, сведчыць аб прызнанні майстэрства калектыву, яго ўменні заваяваць публіку. Іх выступленне – своеасаблівая візітная картка Стаўбцоўшчыны.

Наша ўвага да Горкаўскага дома культуры прыцягнута не толькі акрэсленымі абставінамі, але і тым, што ўстанова культуры сёлета адзначыла 50-годдзе. Дом культуры нязменна на працягу ўсіх гэтых гадоў з’яўляецца цэнтрам культурнага жыцця мясцовага рэгіёна. Усе значныя падзеі, якія адбываюцца ў сельскагаспадарчым таварыстве «Жацерава» і ў грамадскім жыцці, адзначаюцца на сцэне Дома культуры. Яго супрацоўнікі з’яўляюцца і рэжысёрамі, і сцэнарыстамі свят, і вядучымі, і артыстамі, якія забяспечваюць заўсёды адмысловую канцэртную праграму.

26 гадоў узначальвае калектыў гэтай установы культуры Зоя Аўласіна. Яна ўдзельніца народнага гурта «Дольніца». А кіруе гэтым папулярным у нашым раёне мастацкім калектывам Рэгіна Васілеўская, якая працавала ў свой час дырэктарам Горкаўскага дома культуры. Цяпер яна хармайстар. Поспехі ансамбля не былі б такія важкія, калі б не прафесіяналізм канцэртмайстра Анатоля Шалькевіча і акампаніятара Яўгена Цвіркі. Са сферай культуры іх звязваюць многія гады прафесійнага жыцця. Дзейнасць ансамбля ўсім ім прыносіць вялікае задавальненне і магчымасць раскрыць свае таленты.

Адметна, што прафесійныя работнікі культуры сумелі прыцягнуць да творчасці вяскоўцаў. У Доме культуры працуюць розныя гурткі для дарослых, дзяцей і падлеткаў. У склад ансамбля «Дольніца» ўваходзяць мясцовыя настаўнікі і выхавацелі дзіцячага сада Яніна Душкевіч, Алена Пятровіч, Алена Гоцкая, Юлія Сарока, жыхарка аграгарадка Горкі Аксана Агароднік. Удзел у ансамблі дазваляе ўсім ім мець прыемныя зносіны, выезды на канцэрты не толькі ў межах нашага раёна, але і ў іншыя гарады. Касцюміраванае выступленне перад гледачамі дае ім жыццёвыя сілы. Гледачы вельмі прыязна і з радасцю сустракаюць выступленне «Дольніцы», што мы маглі назіраць падчас работы Міжнароднай выставы СМІ, дзе гэты ансамбль выдатна прэзентаваў наш «Прамень».

Адметным калектывам у раёне з’яўляецца і ансамбль польскай песні «Ежанбіна». Кіраўніцтва ім у Горкаўскім доме культуры ўзяла на сябе Рэгіна Васілеўская.

Паўвекавы юбілей Горкаўскага дома культуры – гэта пэўная вяха ў жыцці сельскай установы культуры, якая заклікана быць у гушчы жыцця вяскоўцаў, рабіць іх будні яркімі і насычанымі, уносіць радасныя ноткі ў жыццё і будзіць да творчасці і згуртаванасці.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>