Выратавальнікі праводзяць агляд

Filed under: Нумары,РАНС інфармуе |

У мінулыя выхадныя работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях накіраваліся да жыхараў Літвенскага сельсавета.

У рамках рэйдавых мерапрыемстваў, а таксама традыцыйнага пажарна-тэхнічнага агляду памяшканняў выратавальнікі праводзяць навучальную работу з дарослымі і дзецьмі.

Дарослым нагадваюць у першую чаргу пра правілы бяспекі ў быце: пры эксплуатацыі печаў, бытавых катлоў, электрапрыбораў. Тлумачыцца рызыка курэння ў памяшканні, асабліва ў стане алкагольнага ап’янення, і пакідання малых дзяцей без нагляду. «Госці» ў форме звяртаюць увагу вяскоўцаў на тое, што кожны пакой павінен быць у пажарабяспечным стане. На варце пажарнай бяспекі знаходзяцца і аўтаномныя апавяшчальнікі. Яны працуюць на батарэйцы, якой хапае прыкладна на год. Батарэйку неабходна своечасова мяняць. З улікам асенняга сезона ратавальнікі нагадваюць пра правілы пажарнай бяспекі пры спальванні смецця, прыгатаванні ежы на мангалах.

Юным вясковым жыхарам інспектары расказваюць, чаму нельга гуляць з запалкамі, самастойна разводзіць вогнішчы, адпраўляцца ў лясныя падарожжы, гуляць у апусцелых дамах і на будаўнічых пляцоўках, каля вадаёмаў ці калодзежаў.

Прафілактычная работа з дзецьмі праводзіцца і ў школах, дзіцячых садах. Апошнім часам шырокі размах набылі агульнагарадскія акцыі, якія праходзяць на стадыёне, у раённым Цэнтры культуры. Інфармацыя па бяспечнай жыццядзейнасці падаецца ў забаўляльнай форме, з дапамогай герояў мультфільмаў і казачных персанажаў.    

Традыцыйна жыхары домаўладанняў, куды наведваюцца выратавальнікі, атрымліваюць падарункі бяспекі: памяткі, брашуры, тэматычныя кніжкі, якія яшчэ не раз нагадаюць пра правілы бяспечных паводзін.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>