Усе – з пашпартамі гатоўнасці

Filed under: Нумары,Соцыум |

З 3-га кастрычніка ў сувязі з пагоднымі ўмовамі пачаўся сёлета ў раёне ацяпляльны сезон. У адпаведнасці з Тэхнічным кодэксам цяпло было пададзена ў першую чаргу ў дзіцячыя сады, школы і бальніцы.

Канстатуючы завяршэнне падрыхтоўчага перыяду да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў, звяртае ўвагу той факт, што ўсе 100 працэнтаў цеплакрыніц і спажыўцоў цеплавой энергіі раёна ўваходзяць у зіму з пашпартамі гатоўнасці, якія парупіліся атрымаць у тэрмін да 1-га кастрычніка. І ўсе цеплакрыніцы, падкантрольныя Дзяржпрамнагляду, таксама маюць заключэнні Дзяржпрамнагляду, што сведчыць пра іх гатоўнасць да бяспечнай і эфектыўнай работы на працягу ацяпляльнага перыяду.

– У адрозненне ад мінулых гадоў прадпрыемствы, арганізацыі раёна з адказнасцю аднесліся да выканання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў, – падводзяць вынік інспектары Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд» Таццяна Герасімовіч і Сяргей Хвасько.

Найбольшы аб’ём работы прыйшоўся на аб’яднанне камунальных службаў, на балансе якога ўтрымліваюцца шматлікія кацельні, цеплавузлы шматпавярховых жылых дамоў, кіламетры цепласетак і т. п. Актыўна папрацавала інжынерная служба на чале з Алегам Кухарчыкам, непасрэдна на месцах – майстры ўчасткаў – Сяргей Касцевіч, Станіслаў Поклад і іншыя. Прадпрыемствам ажыццёўлена замена цепласетак да Мікалаеўшчынскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Аналагічныя работы плануецца завяршыць у бліжэйшы час у Старым Свержані. У райцэнтры па вуліцы Ленінскай ліквідаваны аварыйны ўчастак сетак (насупраць паліклінікі) з-за іх 100-працэнтнага зносу. Дарэчы, цеплавая гаспадарка АКС павялічылася на яшчэ адну цеплакрыніцу – на яе баланс перададзена кацельня ААТ «Агранёманскі».  

Як адзначаюць інспектары энерганагляду, ААТ «Торфабрыкетны завод «Нёман» абнавіў сёлета ведамасныя цепласеткі на найбольш аварыйных участках. У жылым фондзе ў пытаннях падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду вылучаюцца жыллёва-будаўнічыя кааператывы «Праталінка», «Маторабудаўнік», «Удача», «Вера», «Маладзёжны», «Надежда», «Стоўбцы-1″, «Кристалл-5″. Цяпло ў жылыя дамы пачало паступаць услед за ўключэннем сацыяльных аб’ектаў. У трэцюю чаргу пацяплее ў адміністрацыйных будынках.

Станоўчыя тэндэнцыі адзначаюць інспектары і ў плане электрабяспекі. Да прыкладу, прадпрыемствамі раёна, дзе не было адказных за электрагаспадарку, заключаны дагаворы на абслугоўванне электраўстановак з ЗАТ «Стаўбцоўскае аграпрамэнерга». Акрамя таго, многімі спажыўцамі цеплавой энергіі праведзены электрафізічныя вымярэнні супраціўлення ізаляцыі электраправодак, кабеляў і контураў зазямлення.

Актыўная прафілактычныя работа па электра- і цеплавой бяспецы праводзіцца са школьнікамі ва ўстановах адукацыі. Так, у першым вучэбным месяцы ў рамках акцыі «Добрая энергія – дзецям» прайшлі сустрэчы інспектараў з вучнямі 1-6 класаў Вішнявецкай школы і Залужскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Каля сотні дзяцей – удзельнікаў акцыі атрымалі памяткі, расфарбоўкі, тэматычныя закладкі для кніг і расклады ўрокаў. Акцыя працягнецца і ў іншых школах раёна.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ  

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>