З пошты

СУМЕСНЫ КЛОПАТ

Новы навучальны год вядзе свой адлік. Адрамантаваныя і абноўленыя класныя пакоі сустрэлі сваіх выхаванцаў. Педагогаў і навучэнцаў не палохае тое, што іх чакаюць новыя вучэбныя праграмы. Сумеснымі намаганнямі ўсе цяжкасці будуць пераадолены.

Пытанні арганізацыі адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення хвалююць не толькі настаўнікаў, бацькоў, але і многіх іншых неабыякавах людзей. Такімі з’яўляюцца дырэктар ААТ «Жацерава» Аляксандр Дударэвіч і выпускнік школы Віталій Бягоўскі. Дырэкцыя таварыства аказала значную спонсарскую дапамогу ў набыцці наступных матэрыяльных каштоўнасцяў для патрэб школы: дзвюх акустычных сістэм, мікрафона, пяці маніпулятараў «Мыш», клавіятуры, вэб-камеры, сеткавага фільтра, трох гарнітур на агульную суму 350 рублёў.

А каб у класных пакоях заўсёды было светла, Віталій Бягоўскі падараваў 100 лямпачак на суму 150 рублёў.

Калектыў і навучэнцы Горкаўскай СШ выказваюць спонсарам вялікую ўдзячнасць і гатовы прыкласці ўсе сілы, каб новы навучальны год быў плённым, творчым, выніковым.

Паліна ЛЯЎЧЭНЯ,старшыня школьнага самакіравання

 

ШТРАФ ЦІ КРЭСЛА ДЛЯ ДЗІЦЯЦІ

«За перавозку малога сына ў аўтамабілі без крэсла мяне аштрафавалі. Работнікі ДАІ сказалі, што пры паўторным такім факце штраф будзе яшчэ большым. Гэта правамерна?»

Антон Вярніцкі, г. Стоўбцы

Адносна данай сітуацыі супрацоўнікі райаддзела міліцыі спаслаліся на Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 года № 551 «Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху» ў рэдакцыі ад 10.08.2015 № 349.

У пункце 178 Правілаў дарожнага руху занатавана:

«Перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем: дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў; дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустараў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да 12-ці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12-ці гадоў без выкарыстання ўказаных устройстваў у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забаронена перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх развернута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны».

Нагадаем і пра адміністрацыйную адказнасць.

Згодна з часткай 5 артыкула 18.14 «Невыкананне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху, парушэнне правіл перавозкі пасажыраў або іншых правілаў дарожнага руху», парушэнне асобай, якая кіруе транспартным сродкам, правілаў перавозкі пасажыраў або грузаў, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь (базавая велічыня – 23 рублі).

За ўчыненне паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з часткай 12 артыкула 18.14 у выглядзе штрафу ў памеры ад дзвюх да васьмі базавых велічынь.  

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>