Спаборніцтвы

Filed under: Нумары,Спорт |

1110c

ТРЫЦЦАТАЯ ЮБІЛЕЙНАЯ

На стадыёне «Юнацтва» адбылося ўрачыстае адкрыццё 30-й раённай спартакіяды сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Першым стартам спартакіяды стаў восеньскі крос.

Спаборніцтвы праходзілі ў чатырох узроставых групах. Найпершая ўвага – дзецям пачатковых класаў. Свае першыя прызавыя адзнакі атрымалі Ганна Сіняўская (Дзераўнянская СШ), Ганна Антановіч (Вішнявецкая СШ), Аляксандра Валадзько (СШ № 3 г. Стоўбцы), Дзяніс Гівойна (Дзераўнянская СШ), Кірыл Астрэй (Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа). Назавём і прызёраў малодшай групы. Гэта Валерыя Манік (СШ № 3 г. Стоўбцы), Ілона Губар (Налібацкая СШ), Вікторыя Дычанкова (Дзераўнянская СШ), Данііл Сінкевіч (СШ № 3 г. Стоўбцы), Аляксандр Ждан (Рочавіцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа), Аляксей Круглік (Рубяжэвіцкая СШ).

У сярэдняй групе сярод дзяўчат першынствавала знаёмая ўжо ў раёне паспяховымі выступленнямі Карына Татэвасян, навучэнка СШ № 3 г. Стоўбцы, сярод хлопцаў – Вадзім Хмель з Навасвержанскай СШ. На прызавых прыступках – Віталіна Салошка (СШ № 2 г. Стоўбцы), Аксана Валовіч (Дзераўнянская СШ), Аляксандр Новік (Вішнявецкая СШ) і Іван Каваленка (Старасвержанская СШ). Вызначыліся, як і раней у адказных спаборніцтвах, старшакласнікі Настасся Слабейка (Шашкоўская СШ), Кацярына Калоша (СШ № 3 г. Стоўбцы), Настасся Губар (Налібацкая СШ), Павел Бычынскі (СШ № 2 г. Стоўбцы), Аляксей Вяршынін (Вішнявецкая СШ), Дзяніс Дзямянка (СШ № 3 г. Стоўбцы).

Першае агульнакаманднае месца заняў дружны калектыў СШ № 3 г. Стоўбцы, другое месца за Дзераўнянскай СШ, трэцяе – за Вішнявецкай СШ.

Пр

 

АДНАЎЛЕННЕ ТРАДЫЦЫЙ

«Гатовы да працы і абароны» – людзям старэйшага ўзросту памятны гэты фізкультурна-спартыўны комплекс, выкананне нарматываў якога было прэстыжным, служыла арыенцірам падрыхтоўкі чалавека да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, паказчыкам здароўя. Аднаўленнем традыцый можна назваць палажэнне аб Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексе Рэспублікі Беларусь. Нарматывы комплексу ўключаюць шэсць ступеняў і ахопліваюць людзей ва ўзросце ад шасці да пяцідзесяці дзевяці гадоў і старэйшых.

Вось і ў канцы верасня навучэнцы раёна прынялі ўдзел у шматбор’і гэтага комплексу. Спаборніцтвы праходзілі ў трох узроставых групах: юнакі і дзяўчаты 12-ці, 14-ці і 16-ці гадоў. У шматбор’і прынялі ўдзел навучэнцы дзевятнаццаці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Удзельнікам былі прапанаваны наступныя віды фізкультурна-спартыўнай праграмы: чаўночны бег 4х9 метраў, скачкі ў даўжыню з месца, падцягванне на перакладзіне (для юнакоў) і падыманне тулава з ляжачага стану (для дзяўчат), бег на 1000 і 1500 метраў. Паказаныя вынікі – сведчанне фізічнай гатоўнасці школьнікаў.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>