Пазітыў «другога фронту»

Filed under: Нумары,Спорт |

Пра чарговую няўдачу каманды «Нёман-Агра» ў рэспубліканскім першынстве наўрад ці варта шмат гаварыць. Можа нават больш тут скажам пра саперніка. Мінскі «Прамень» у спаборніцтвах мінулага года быў заўважаны ў махлярскіх дзеяннях. Цень – на ўсю каманду, а вінаваты некаторыя яе ігракі, якія пастараліся «згуляць у паддаўкі» – старацца не выйграць, а забяспечыць паражэнне свайго калектыву, каб карысліва задаволіць інтарэсы сапернікаў. Канкрэтныя факты «заказных пройгрышаў» з удзелам гэтай і некаторых іншых камандаў сталі прадметам судовага разбіральніцтва, што цяпер вядзецца. А па выніках чэмпіянату рэспублікі 2016 года «Прамень» быў пакараны зняццем дзесяці ачкоў з рахунку наступнага года – 2017 -га.

Такім чынам, калі дабавіць тыя «штрафныя» ачкі, то «Прамень» ужо сёння быў бы бясспрэчным лідарам чэмпіянату рэспублікі ў першай лізе. А рэальна ў скарбонцы мінчан 45 ачкоў, і яны на другім месцы, адстаюць ад клуба «Смалявічы» на адно ачко. Трэцяй ідзе сталічная каманда «Тарпеда» – 44 ачкі, і чацвёртым гомельскі «Лакаматыў» – 43 ачкі. Усе яны – прэтэндэнты на дзве запаветныя пуцёўкі ў вышэйшы дывізіён беларускага футбола.

А ў каманды «Нёман-Агра» ўсё той жа чортаў тузін – 13 ачкоў – і апошняе месца ў турнірнай табліцы. Пра згаданую гульню ўсё ж нельга сказаць, што яна адразу пайшла ў адны вароты. Праменеўцы адкрылі лік на 10-й хвіліне, наступны гол у вароты гаспадароў поля ўляцеў на 58-й хвіліне, потым – на 63-й. А дзве апошнія хвіліны матча падвялі пад настрой вядомай песні: «Які боль – пяць нуль».

І што далей? Проста пажаданне ігракам «Нёман-Агра» памятаць, што балельшчыкі, хоць і не чакаюць нейкіх асаблівых подзвігаў, па-ранейшаму вераць у перамогу хоць бы ў некаторых з наступных матчах. Нагадаем, што ў чэмпіянаце пройдзе яшчэ шэсць тураў.

А дугая каманда са Стоўбцаў – «Нёман-ДЮСШ» – ужо закончыла спаборніцтвы ў першынстве Мінскай вобласці. У апошнім туры нашых напаткала ўпартае супраціўленне сапернікаў з Лагойска. Усё ж стаўбчане перамаглі з лікам 4:3 і занялі месца ў сярэдзіне турнірнай табліцы.

Дарэчы, Даўбейка, Паляшчук, Рубін, Сукала, Каракін змагаліся на два франты – у саставах удзельнікаў і рэспубліканскага, і абласнога першынстваў. Спатрэбіўся вопыт Шпадарука, Туміловіча, Петрашкевіча, падключаліся маладыя ігракі. Актыўны, наступальны настрой футбалістаў падабаўся балельшчыкам, якія, як і на матчах «Нёман-Агра», запаўнялі трыбуны стадыёна «Юнацтва».

Як ніколі багаты футбольны каляндар у нашым горадзе спрыяў эмацыянальнаму культурнаму адпачынку многіх аматараў спорту.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>