Уменне, сіла, спрыт

Filed under: Нумары,Спорт |

«Сіла Беларусі» – пад такой назвай праводзяць тур па гарадах рэспублікі маладзёжнае спартыўнае грамадскае аб’яднанне «Федэрацыя варкаўт» і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Паказальныя выступленні спартсменаў-варкаўтэраў будуць праведзены на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна».

Варкаўт – від спорту пакуль не надта вядомы, але ёсць усе падставы, што стане папулярным. Спалучае ён у сабе і спартыўныя сілавыя элементы, і гімнастычныя практыкаванні. Ці больш дакладна, гэта сілавая гімнастыка на спартыўных снарадах. Прытым для ўдзелу не абавязковыя залы. Розныя практыкаванні можна выконваць на вулічных спортпляцоўках: на турніках, шведскіх сценках і т. п. ці наогул без іх.

Дык вось у рамках тура плануецца правядзенне паказальнага шоу, якое створаць выступленні спартсменаў з прыцягненнем да ўдзелу ў конкурсах гледачоў. Кансультаванне, адказы на пытанні, правядзенне семінара па тэматыцы здаровага ладу жыцця – усё гэта можа зацікавіць, асабліва моладзь. Як і магчымасць самім займацца такім відам спорту, перспектывай стаць інструктарам варкаўта.

Рэспубліканскі тур «Сіла Беларусі» пачынаецца заўтра ў Дзяржынску, а ў панядзелак, 16 кастрычніка, спартыўна-мастацкае мерапрыемства адбудзецца ў Стаўбцоўскім ФАКу. Пачатак у 18.00.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>