Работа са зваротамі грамадзян – на асаблівым кантролі

За 9 месяцаў 2017 г. у Камітэт дзяржкантролю паступіў 861 зварот грамадзян і юрыдычных асоб (у тым ліку ў пісьмовай форме – 557, вуснай – 304), што на 202 звароты менш (-20,3%), чым у аналагічным перыядзе 2016 года.

Большасць зваротаў звязана з рашэннем камунальна-бытавых праблем, нясвоечасовай выплатай заработнай платы і дзіцячых дапамог, работай арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, капітальным рамонтам жылля, добраўпарадкаваннем тэрыторый, рамонтам дарог. Як і раней, востра стаіць пытанне арганізацыі бесперабойнага водазабеспячэння насельніцтва раёнаў. Асноўнымі прычынамі названай праблемы з’яўляецца зношанасць водаправодаў і артэзіянскіх свідравін, актыўнае жыллёвае будаўніцтва, што прывяло да рэзкага павелічэння колькасці водакарыстальнікаў.

Мясцовым органам улады і арганізацыям вобласці па выніках разгляду Камітэтам зваротаў грамадзян удалося вырашыць некаторыя пытанні грамадзян.

Напрыклад, вырашаны праблемы жыхароў вуліцы Перамогі вёскі Бараўляны па пытанні добраўпарадкавання пад’язных шляхоў, вулічнага асвятлення (замена перагарэлых лямпаў) у горадзе Узда.

За 9 месяцаў 2017 г. кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжрайкамітэтаў праведзена 20 асабістых выязных прыёмаў грамадзян і прамых тэлефонных ліній, на якія звярнуліся і прыйшлі на прыём 54 заяўнікі. Усе звароты на кантролі Камітэта, дадзены даручэнні мясцовым выканаўчым органам улады па іх вырашэнні.

У ходзе правядзення выязнога прыёму грамадзян вырашаны пытанні, паднятыя жыхарамі горада Дзяржынска, аграгарадка Зембін Барысаўскага раёна, вёскі Грыва Смалявіцкага раёна.

Для аператыўнага вырашэння пытанняў жыхары вобласці маюць магчымасць звяртацца і на гарачую лінію Камітэта.

На жаль, не рэдкія выпадкі парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян.

Усяго да адміністрацыйнай адказнасці за названыя парушэнні па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб прыцягнуты 14 службовых асоб на агульную суму 2024 руб., да дысцыплінарнай – 17 чалавек.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>