Няма пытанняў чужых

На мінулым тыдні я як рэдактар газеты «Прамень» і як дэпутат Мінскага абласнога і раённага Савета дэпутатаў правяла прамую лінію.

Па-першае, хочацца адзначыць: сустракаючыся з насельніцтвам, праводзячы прамыя лініі, прыходжу да вываду, што роля сродкаў масавай інфармацыі ў фарміраванні светапогляду, меркавання насельніцтва вельмі значная. Па-другое, з дапамогай СМІ ўлада даводзіць свае рашэнні і ідэі да народа, і наадварот – грамадская думка становіцца вядомай органам кіравання.

Калі людзі звяртаюцца на прамыя лініі з нейкай просьбай ці прапановай, то яны хочуць бачыць канкрэтны вынік. Мне, як рэдактару, асабліва прыемна было прымаць тэлефанаванні ад жыхароў горада і раёна са словамі падзякі за газету: за яе інфармацыйную насычанасць, за дызайн і г. д. І што асабліва прыемна, большасць нашых падпісчыкаў вельмі ўважліва чытаюць газету, знаёмяцца з навінамі раёна, вобласці, рэспублікі, цікавяцца інавацыямі і развіццём горада і раёна. Відавочна, што на Стаўбцоўшчыне жывуць сапраўдныя патрыёты наднёманскага краю.

Жыхара горада Стоўбцы В. Кульбаку цікавіла, чаму ў «раёнцы» некаторыя матэрыялы друкуюцца на рускай мове; што будзе рабіцца ў горадзе для таго, каб маладыя людзі ведалі, што нарадзіліся на радзіме Якуба Коласа; ці будуць у «Прамені» публікацыі, прысвечаныя юбілею горада. Відавочна, што чалавек нераўнадушны да жыцця і гістарычнага мінулага Стаўбцоўшчыны.

Жыхарка вёскі Куль Стаўбцоўскага раёна запытала, як і калі назначаюцца сацыяльныя дапамогі, а жыхарка горада Стоўбцы з болем у голасе расказвала аб канфлікце паміж суседзямі.

Жыхары вуліцы Свярдлова (дд. 1-6) у Стоўбцах звярнуліся з просьбай аказаць садзейнічанне ва ўстанаўленні штучнай няроўнасці па іх вуліцы, бо рух машын на гэтым участку дарогі вельмі вялікі, не выконваецца хуткасны рэжым, а паварот на вуліцу Таварную – небяспечны.

Усе пытанні жыццёвыя і надзённыя. На большасць з іх былі дадзены тлумачэнні-адказы ў ходзе прамой лініі, па некаторых, якія патрабуюць больш дэталёвага разгляду, пасланы дэпутацкія запыты.

Нагадаю нашым чытачам і падпісчыкам, што кожную суботу з 09.00 да 12.00 у райвыканкаме працуюць прамыя тэлефонныя лініі, а ў раённай газеце «Прамень» адкрыты і працуюць рубрыкі: «На сувязі – рэдакцыя. SMS-дыялог. Нашы кантактныя тэлефоны: 7-33-86, 8-029-663-54-05″, «Спытайце ў «Праменя», «Газета выступіла: што зроблена?», куды вы можаце патэлефанаваць і атрымаць кампетэнтны адказ. Таксама з лістапада 2017 года рэдакцыя будзе праводзіць выязныя прыёмныя дні, аб чым будзе паведамлена ў «раёнцы».

Да сустрэчы.

З павагай Нэлі АСТРЭЙКА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>