Першы крок да мары

1810f 

З пачатку верасня зноў адчынілі свае дзверы адукацыйныя ўстановы краіны. Для кагосьці гэты год стаў першым знаёмствам з вучобай. А для некаторых – першым крокам у сучаснае дарослае жыццё. А як праходзяць першыя навучальныя будні ва ўніверсітэце ў Кацярыны Бязушка, адзінай стабальніцы ЦТ па рускай мове ў нашым раёне, мы даведаліся ў яе самой.

– Каця, ты паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Чаму твой выбар выпаў менавіта на гэтую ВНУ?

– Я паступіла ў БДЭУ на факультэт міжнародных эканамічных адносін на спецыяльнасць «Сусветная эканоміка». На мой погляд, наш універсітэт забяспечвае лепшай эканамічнай адукацыяй. Таксама наша ВНУ прадастаўляе магчымасць стажыроўкі за мяжой, праграмы па абмене студэнтамі, прасоўванне сваіх навуковых праектаў і шмат іншага. На нашым факультэце чатыры спецыяльнасці, але я выбірала з дзвюх: сусветная эканоміка і бізнес-адміністраванне, таму што ў іх падобныя вучэбныя праграмы і ёсць вывучэнне другой замежнай мовы, чаго на астатніх спецыяльнасцях няма. У выніку, свой выбар я спыніла на сусветнай эканоміцы.

– Падзяліся ўражаннямі аб першых днях навучання.

– З’явілася шмат новага і незвычайнага матэрыялу, зусім новыя прадметы. І гэта зацікавіла і прывабіла мяне, захацелася даведацца пра ўсё адразу. Што тычыцца групы, то мы ўсе хутка пазнаёміліся і пасябравалі, таму што з самага пачатку вучобы нашай групе трэба было разам рыхтавацца да конкурсу выступленняў першакурснікаў. Гэта ўсіх нас вельмі з’яднала.

– Ці ёсць у цябе вольны час ад вучобы і чым займаешся?

– Калі я вучылася ў школе, то захаплялася вывучэннем моў, удзельнічала ў навуковых канферэнцыях. Алімпіяды па рускай мове былі часткай майго жыцця з пятага класа. Таксама займалася вывучэннем англійскай мовы, чытала мастацкую літаратуру, іграла на музычных інструментах. Цяпер жа вольнага часу вельмі мала, так як у нас шмат розных конкурсаў і выступленняў, у якія ўцягваешся ўжо с першага верасня.

– Ці былі ў цябе якія-небудзь планы па прыездзе ў Мінск?

– Хацелася хутчэй паспрабаваць пачаць новае жыццё ў новым месцы. У вялікім горадзе больш магчымасцяў, і, на мой погляд, гэтага мне вельмі не хапала падчас вучобы ў школе. Праблем з жыллём у мяне не было, таму што ў нашым універсітэце ўсіх першакурснікаў забяспечваюць інтэрнатам. І, вядома, хацелася б пазнаць горад лепш, пабываць на пешаходных вуліцах, у вядомых месцах, наведаць тэатры і г. д.

Ксенія РУБІН

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>