Адпачынак

1810e

З «САЛАЎЯМІ» – НА «ДАЖЫНКІ»

Выконваючы патрабаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб актывізацыі дзелавой актыўнасці насельніцтва і развіцці прадпрымальніцтва, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ініцыіруе новыя формы работы па развіцці агратурызму.

Было заяўлена аб удзеле ў абласных «Дажынках» у Смалявічах аграсядзібы «Салаўі». Гэты аб’ект турызму адметны тым, што сядзіба знаходзіцца не на хутары, не ў вясковай глыбінцы, а ў райцэнтры, у паўночным мікрараёне індывідуальнай забудовы. Сям’я Алега і Вольгі Салаўёвых прыняла прапанову паўдзельнічаць у гэтым прадстаўнічым свяце. Падрыхтавала стэнд, пачастункі з дэгустацыяй дамашніх страў, народныя ўборы і выдатны настрой. Як расказвае Вольга Салаўёва, аграсядзіба распачала сваю дзейнасць летам бягучага года. Турыстам прапаноўваецца пражыванне ў двухпавярховым асабняку за некалькі крокаў ад ляснога масіву, лазня, шашлыкі на падворку, настольныя гульні. Уладальнікі аграсядзібы стварылі музей народнага побыту, у экспазіцыі сабрана ўжо нямала старадаўніх рэчаў, гэтыя рарытэты з кожным годам набываюць усё большую каштоўнасць. У планах прадпрымальнікаў новыя задумы, у тым ліку і прадастаўленне аграсядзібы для правядзення навагодніх, ражджэственскіх і іншых карпаратываў.

Мы просім намесніка загадчыка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірыну Язвінскую акрэсліць, як развіваецца агратурызм у нашым раёне.

–             Інфраструктура агратурызму нашага раёна выглядае так: уключае 22 аб’екты паказу, 23 аграсядзібы, чатыры турыстычныя прадпрыемствы. На тэрыторыі раёна ўстаноўлены два турыстычныя шчыты і 11 інфармацыйных указальнікаў на аб’екты турыстычнай індустрыі. Можна адзначыць, што прыярытэтным накірункам з’яўляецца агратурызм, які развіваецца дастаткова хуткімі тэмпамі. Для параўнання: калі ў 2013 годзе ў нашым раёне было 12 аграсядзіб, то на сучасны момант напалову больш. Візітнай карткай раёна застаецца Коласаўскі заказнік, цікавасць да якога ўзрастае ў бягучым годзе, так як сёлета адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа.

–             А чым адметная дзейнасць прыватных турыстычных аб’ектаў?

–             Можна адзначыць тое, што яны актыўна сябе пазіцыянуюць, прыцягваюць турыстаў. Сялянская фермерская гаспадарка «Панскі маёнтак», напрыклад, у гэтым годзе стварыла экскурсійную экспазіцыю «Еўрапейскі домік». Гэты турыстычны аб’ект, а таксама ТАА «Рудзьмянская гаспадарка» ўносяць асноўную долю ў экспарт турыстычных паслуг. Па выніках работы за тры кварталы бягучага года экспарт паслуг склаў 114 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.

–             Рынак турыстычных паслуг адметны тым, што пастаянна праводзяцца турыстычныя выставы, дзе можна пачарпнуць шмат новага і заявіць аб сабе. Ці скарыстоўваюць аграсядзібы раёна такую магчымасць рэкламы сябе?

–             Актыўную дзейнасць у гэтым накірунку праводзіць СФГ «Панскі маёнтак». У мінулым годзе гэты турыстычны аб’ект, а таксама аграсядзіба Green House прынялі ўдзел у Міжнароднай выставе «Адпачынак-2016″. У бягучым годзе «Панскі маёнтак» браў удзел у такіх прадстаўнічых Міжнародных турыстычных выcтавах, як «МІТТ-2017″, Inturmarket. Удзел у іх прадастаўляе выдатную магчымасць прэзентацыі сваіх паслуг самай шырокай аўдыторыі, магчымасць умацаваць існуючыя і ўстанавіць новыя дзелавыя сувязі. Гэта лепшае месца сустрэчы з партнёрамі. Выставы прадастаўляюць выдатны шанц атрымаць новыя прафесійныя веды і навыкі.

–             Падтрымка агратурызму на самым высокім дзяржаўным узроўні дае стымул і на месцах умацоўваць вызначаныя арыенціры.

–             Так, турыстычная галіна ва ўсім свеце ўпэўнена развіваецца, расце яе доля ў нацыянальнай эканоміцы. І заканамерна, што ідзе жорсткая канкурэнцыя за турыстычныя патокі. Турыстычны патэнцыял Стаўбцоўшчыны вызначаецца выгадным геаграфічным месцазнаходжаннем, разнастайнасцю прыродных ландшафтаў, багатай гістарычнай і літаратурнай спадчынай. 44 працэнты тэрыторыі нашага раёна пакрыта лесам з прыцягальным ладшафтам. Гэта дае шырокі прастор для творчасці прадпрымальнікам.Так што ўсе ініцыятывы па развіцці агратурызму будуць падтрымлівацца.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ДЛЯ АМАТАРАЎ ПАЛЯВАННЯ

Адным з накірункаў развіцця турыстычнага бізнесу ў нашым раёне з’яўляецца паляўнічы турызм.

На тэрыторыі раёна дзейнічаюць чатыры дамы паляўнічага і рыбака, адзін з іх – у ведамстве Стаўбцоўскага лясгаса, а тры – іншай формы ўласнасці.

У аматараў палявання і рыбалкі папулярнасцю карыстаецца адпачынак на прыродзе, які прадастаўляе ТАА «Рудзьмянская гаспадарка». У мінулым годзе гэты аб’ект турызму забяспечыў экспарт турыстычных паслуг у аб’ёме 121 тысячы долараў.

Турыстычныя паслугі аказваюць таксама рыбалоўна-турыстычны комплекс «Кромань», домік паляўнічага ў Хатаўскім лясніцтве, ТАА «БелОхотТур». Паслугі домікаў паляўнічага ў мінулым годзе скарысталі 442 чалавекі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>