• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Няхай будзе школай

Filed under: Нумары,Спорт |

У цэнтры ўвагі аматараў футбола гэтымі днямі былі сустрэчы адборачнага турніру першынства свету. За права выступаць на футбольных арэнах Расіі ў фінальных спаборніцтвах мацнейшых камандаў планеты змагалася і зборная Беларусі. Праўда, паспяховымі гэтыя намаганні назваць нельга. Але апошнія, кастрычніцкія, сустрэчы не назавеш і правальнымі. З лікам 1:3 наша каманда ўступіла зборнай Галандыі, а ў матчы са зборнай Францыі перавага французаў была толькі ў адзін мяч – 1:2. Зазначым, што згаданыя еўрапеўскія калектывы маюць тытулы пераможцаў і прызёраў буйнейшых спаборніцтваў сусветнага маштабу.

Балельшчыкі заўсёды жывуць спадзяваннямі. Няхай застанецца вера, што і беларускі футбол падымецца, стане больш знакамітым у свеце. І імёны нашых футбалістаў будуць вядомыя многім. Так, на прыступцы да вяршыні Аляксандр Карніцкі, былы паўабаронца стаўбцоўскага «Нёмана-Агра». Сёння ён вядучы ігрок каманды «Тосна», што ўдзельнічае ў першынстве Расіі сярод камандаў вышэйшай лігі. І ў згаданых сустрэчах са зборнай Галандыі і Францыі Аляксандр выступаў у складзе мацнейшай футбольнай дружыны Беларусі на адказнай пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Дзейнічаў ён даволі ўпэўнена і надзейна. Вось што адзначыў сам наш зямляк у інтэрв’ю спартыўнай прэсе: «Спадабалася, як мы выглядалі. Гульню, па сутнасці, рашылі лічаныя эпізоды, дзе больш пашанцавала сапернікам». І ў цэлым ацэнка дзеянняў зборнай Беларусі ў гэтых сустрэчах станоўчая. Як і надзеі, што абноўлены састаў зможа ў наступных турнірах дабіцца большага.

Між тым футбольнае першынство Беларусі працягваецца. За званне чэмпіёнаў рэспублікі вядуць барацьбу салігорскі «Шахцёр», барысаўскі БАТЭ і мінскае «Дынама». У першай лізе на пазіцыях лідараў – ФК «Смалявічы СТІ», гомельскі «Лакаматыў», мінскія «Прамень» і «Тарпеда». Іменна яны прэтэндуюць на два месцы для выступлення ў наступным сезоне ў вышэйшай лізе.

А якія спадзяванні на «Нёман-Агра»? І са Светлагорска нашы футбалісты ачкоў не прывезлі, уступілі мясцоваму «Хіміку» з лікам 0:2. З апошняга месца ў турнірнай табліцы наўрад ці ўжо ўдасца зрушыць. Значыць, давядзецца пакінуць першую лігу першынства рэспублікі. Але і ў другой лізе ёсць прастора для футбольнай творчасці. Аднак жа сезон працягваецца, можна спадзявацца, што стаўбчане парадуюць яшчэ сваіх шчырых балельшчыкаў і забітымі галамі, і перамогамі. А вопыт гульні з моцнымі камандамі рэспублікі будзе добрай школай для нашых футбалістаў.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>