Аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці

Filed under: Нумары,Тема недели |

Умяшанне кантралёраў у гаспадарчую дзейнасць суб’ектаў прадпрымальніцтва мінімізуецца ў Беларусі. На гэта накіраваны ўказ нумар 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка.

Прадугледжваецца зрушэнне акцэнту ў дзейнасці кантралёраў на прафілактычную работу, пашырэнне прымянення замест праверак мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, паверачнага) характару, па выніках якіх меры адказнасці прымяняцца не будуць, калі суб’ект ліквідуе выяўленыя парушэнні.

У дакуменце закладзены адыход ад сістэмы планавых праверак, у рамках якой наведаць суб’ект гаспадарання можна нават пры адсутнасці парушэнняў з яго боку або без іншых важкіх прычын. Замест планавых прапануецца ажыццяўляць выбарачныя праверкі, правядзенне якіх у адносінах да прадпрыемства магчыма толькі пры наяўнасці комплексу падстаў.

Будзе аптымізаваны пералік кантралюючых (наглядных) органаў і сфер іх дзейнасці, у выніку чаго паўнамоцтвы на правядзенне праверак страціць трэць кантралёраў, а колькасць сфер кантрольнай (нагляднай) дзейнасці скароціцца амаль у два разы.

Рэалізацыя ўсіх адпаведных палажэнняў дасць магчымасць выбудаваць больш рацыянальную сістэму дзяржаўнага кантролю, павысіць празрыстасць дзейнасці кантралюючых (наглядных) органаў, выключыць залішняе, не абгрунтаванае аб’ектыўнымі прычынамі абцяжаранне суб’ектаў гаспадарання праверачнымі мерапрыемствамі.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>