Адзначаны лепшыя ініцыятывы

2110a

Прадстаўнікам рабочай моладзі, актывістам Дзераўнянскай школы і СШ № 3 г. Стоўбцы выпаў гонар быць дэлегатамі 35-й абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі абласнога камітэта ГА «БРСМ».

Маладзёжная канферэнцыя, на якой моладзь Міншчыны трымала справаздачу за апошнія тры гады, праходзіла з удзелам начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Сяргея Ладышава, прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта рэспублікі, першага сакратара ЦК ГА «БРСМ», члена Савета Рэспублікі Андрэя Белякова.

– У ходзе форуму быў выбраны новы састаў абласнога камітэта БРСМ (на пасады першага і другога сакратароў былі пераабраны Дзмітрый Варанюк і Кацярына Канановіч адпаведна) і дэлегаты на 43-ці з’езд БРСМ, сканцэнтравана ўвага на новых ідэях, адзначаны лепшыя ініцыятывы, – падзялілася першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Сярод узнагароджаных на канферэнцыі – і прадстаўнік моладзі Стаўбцоўшчыны. За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ўзнагароджаны Граматай Мінаблвыканкама рэгіянальны прадстаўнік па Стаўбцоўскім раёне дзяржаўнага прадпрыемства «Інфармацыйна-вылічальны цэнтр Мінскага аблвыканкама» Аляксандр Супрун.

Пад эгідай раённага камітэта БРСМ рэалізуюцца многія праекты, і сярод іх вылучаецца дабрачынная акцыя «Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям», якая прайшла напярэдадні Дня пажылых людзей з удзелам валанцёраў СШ № 3, Аталезскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа і інш. Фактычна ў кожнай школе ёсць вучні-валанцёры, якія выказалі жаданне аказваць дапамогу ветэранам вайны і працы, інвалідам у вырашэнні бытавых пытанняў, добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі і т. п. Да Дня маці маладзёжныя актывісты выйшлі на вуліцы, каб павіншаваць матуляў (адметна, што сярод іх былі і пажылыя жанчыны, якіх ужо даўно радуюць унукі і праўнукі), уручыць ім жывыя гваздзікі. З набыццём кветак дапамог аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. І гэтымі днямі трое прадстаўнікоў моладзі раёна прымаюць удзел у ХІХ Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў, які праходзіць у Сочы.      

НА ЗДЫМКУ: грамату Аляксандру Супруну ўручае першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Дзмітрый Варанюк.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>