Абноўленае дзіцячае аддзяленне

2110d

Да Дня маці ў нашым раёне былі прыўрочаны дзве вялікія падзеі – акрыццё новага дзіцячага сада і адкрыццё пасля рамонту дзіцячага аддзялення ў цэнтральнай раённай бальніцы. Абедзве гэтыя падзеі афарбаваны светлым, радасным настроем і пазітывам.

Перш чым адбылася прэзентацыя дзіцячага аддзялення з яго адкрыццём пасля рамонту, яго маглі ўбачыць удзельнікі абласных семінараў і ацаніць. І кіраўніцтва раённых бальніц вобласці, і спецыялісты медыцынскіх устаноў выказалі пахвалу і сцвярджалі, што такое аддзяленне вельмі адметнае і заслугоўвае ацэнкі як лепшае ў вобласці.

Мы просім галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Святлану Глебка адзначыць, у чым заключаецца наватарства, які аб’ём работ выкананы пры рамонце аддзялення.

–             Нам заўсёды хочацца аддаць дзецям самае лепшае, – гаворыць Святлана Здзіславаўна. – Распачынаючы глабальную праграму па рамонце райбальніцы, я сама акунулася ў будаўнічыя справы, дэталёва пазнаёмілася з сучаснай прадукцыяй айчынных прадпрыемстваў. Мяне вельмі зацікавілі сучасныя матэрыялы для дзіцячых аддзяленняў, таму захацелася прымяніць іх пры правядзенні рамонту нашага аддзялення. Калі хварэюць дзеці, цяжка не толькі ім самім, але і іх маці. Таму хацелася стварыць камфортныя ўмовы не толькі для дзяцей, але і для дарослых, якія іх даглядаюць. Былі звароты стаўбчан наконт палаты павышанай камфортнасці, якія існуюць у іншых аддзяленнях нашай бальніцы. Зыходзячы з усяго гэтага і ўнутранага поклічу зрабіць прыгожа, мы сталі прадумваць дызайн. Для гэтага сталі скрупулёзна падбіраць будаўнічыя матэрыялы. Былі скарыстаны грошы, выдзеленыя з бюджэту для правядзення рамонту гаспадарчым спосабам. Не прапушчу момант выказаць удзячнасць уладам за распачатую праграму рамонту ўстаноў аховы здароўя гаспадарчым спосабам з выдзяленнем фінансавых сродкаў. Была праведзена працэдура дзяржзакупкі для ўкамплектавання дзіцячага аддзялення спецыяльнымі панэлямі, вырабам якіх займаюцца спецыялізаваныя арганізацыі. Тэндар выйграла кампанія «Тисса». Спецыялісты фірмы працавалі з душою, улічвалі нашы просьбы, нашы жаданні па падборы матэрыялаў, аказвалі нам садзейнічанне слушнымі парадамі, сваёй кампетэнтнасцю. Мы засталіся вельмі задаволеныя – рамонт аддзялення выкананы ў светлых пазітыўных фарбах, з густам. Сцены ўпрыгожаны панэлямі з сюжэтамі вядомых казак. Закуплена ўсё новае, каб дзецям і мамам было камфортна і ўтульна: мэбля, санабсталяванне, душавыя кабіны, сушкі, абсталяванне для рэжымных кабінетаў. Набыты ў палаты новыя дзіцячыя ложкі, матрацы і тумбачкі, яркія жалюзі. Закуплена мэбля вясёлых колераў для сталовай. Таксама новая мэбля куплена для дзяжурнага медперсаналу. Па ўсіх патрабаваннях абсталявана палата павышанай камфортнасці. Для рамонту выкарыстаны ўсе беларускія будаўнічыя матэрыялы. Гэта дазволіла сэканоміць сродкі, як і тое, што вялікі аб’ём работ праведзены сіламі нашай ведамаснай будаўнічай брыгады. Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць за работу намесніку па гаспадарчай рабоце Валянціне Папкоўскай, майстрам Дзмітрыю Давыдаву, Дзмітрыю Кірфману і ўсім будаўнікам. Вельмі якасна працуюць нашы плітачнікі. Усяго ў будаўнічай брыгадзе 30 чалавек. Без прафесіяналізму і высокай вытворчай дысцыпліны нашай будаўнічай брыгады мы не змаглі б выканаць такі вялікі аб’ём рамонтных работ хуткімі тэмпамі. З пачатку года гаспадарчым спосабам асвоена ўжо 600 тысяч рублёў. Цяпер рыхтуем інжынерныя сеткі ў падвальным памяшканні для правядзення інавацыйнага рамонту прыёмнага аддзялення. Распачалі рамонт неўралагічнага аддзялення, да канца каляндарнага года плануем прыступіць да рамонту інфекцыйнага аддзялення. Закуплены ўжо будаўнічыя матэрыялы. У бягучым годзе акрамя работ у дзіцячым аддзяленні праведзены тры вялікія рамонты – у харчблоку, тэрапеўтычным аддзяленні, закончаны рамонт райпаліклінікі, маса вялікіх і малых рамонтаў праведзена ў сельскіх лячэбна-прафілактычных установах.

На ўрачыстае адкрыццё аддзялення прыбылі прадстаўнікі ўлад, спонсары. Кіраўніцтва кампаніі «Фелікс», якая займаецца праектнай дзейнасцю і выконвала праект для рамонту новага інтэрната на плошчах былога стаматалагічнага аддзялення, прыехала з падарункамі, гэта: тэлевізар з вялікім экранам, новая вялікая чырвоная канапа, мэбля – сценка ў выглядзе паравозіка. Яны ўстаноўлены ў новым гульнявым пакоі, якога раней не было ў дзіцячым аддзяленні. Спонсарам выказана вялікая ўдзячнасць за такую шчодрасць.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: урачысты момант адкрыцця са Святланай Глебка – загадчыцай ЦРБ, Аркадзем Казякоўскім – старшынёй райсавета дэпутатаў, Дзмітрыем Балабановічам – дырэктарам СТАА «Фелікс»; прыемна працаваць тут старшай медсястры Таццяне Слабкоі загадчыцы аддзялення Святлане Пархоменка; першае ўражанне ад выгляду дзіцячага аддзялення.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>