Новая сістэма работы са зваротамі грамадзян

Прапановы па стварэнні новай сістэмы работы са зваротамі грамадзян агучаны падчас нарады кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта.

«Нам трэба нейкую нармальную форму выпрацаваць у рабоце са зваротамі грамадзян. Усё цягнецца з савецкага часу: хтосьці напісаў у Адміністрацыю Прэзідэнта ці на імя Прэзідэнта, нехта скардзіцца на мясцовыя органы ўлады, а мы туды адпраўляем для разгляду гэтыя скаргі і заявы. Непатрэбны паток інфармацыі, плацім за гэта грошы, пошта нясе іх туды, гэтыя лісты, потым іх вам дасылаюць назад. А яшчэ і фельдъегерскую сувязь выкарыстоўваем нятанную. Пара пакласці гэтаму канец. І я папрасіў, каб тут былі ўнесены канкрэтныя прапановы», – падкрэсліў беларускі лідар.

Таксама Прэзідэнту даложаны першыя вынікі праверкі працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны ў дзяржапараце, даная праца будзе працягнута. Прадметам размовы сталі і пытанні кадравай палітыкі, работа сродкаў масавай інфармацыі.

Акрамя таго, памочнікі Прэзідэнта праінфармавалі аб ходзе рэалізацыі стратэгічных праектаў.

Для абмеркавання на нарадзе былі ўнесены некалькі блокаў пытанняў, якія датычаць кадравай палітыкі, прэстыжу, статусу дзяржаўнай службы.

Па словах кіраўніка дзяржавы, падобныя нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі будуць насіць традыцыйны характар і праводзіцца прыкладна раз у два месяцы. На іх будуць абмяркоўвацца тыя ці іншыя актуальныя пытанні, якія патрабуюць рашэння на ўзроўні Прэзідэнта.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>