Для людзей

Filed under: Нумары,Раённыя навіны |

2810e

БУДЗЕ СЕЗОН ФАНТАНАЎ

У парку «Дружба народаў» выкананы работы па абсталяванні фантана, а таксама ўстаноўлены вулічныя трэнажоры.

Над устройствам фантана ў цэнтры парку працавала на працягу двух тыдняў спецыялізаванае сталічнае прадпрыемства «Пруды і фонтаны». Ім асвоена 15 тысяч рублёў. Выкананы гідраізаляцыя, дэкарацыя каменем і іншыя віды работ. Пробны запуск фантана адбыўся на мінулым тыдні ў пятніцу. Відовішча ўразіла ўсіх, хто аказаўся яго сведкам.

– У ходзе работ канструкцыя фантана была ўдасканалена: мы адмовіліся ад дадатковай чашы, а змясцілі большую колькасць струменяў, з якіх б’е вада, у цэнтральную частку, – патлумачыў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Яўген Кандратовіч. Ён запэўніў, што ў бліжэйшы сезон фантанаў, які наступіць вясной 2018 года, фантан запрацуе ў штодзённым рэжыме і, абавязкова, са светлавой падсветкай. Сёлета работы расцягнуліся да восені за кошт выканання неабходных працэдур па правядзенні таргоў і т. п.  

Затое ўсесезонна і дарослым, і дзецям можна займацца на антывандальных вулічных трэнажорах. Іх у парку ўстаноўлена пяць. Для зручнасці карыстальнікаў работнікі аб’яднання камунальных службаў цяпер добраўпарадкоўваюць тэрыторыю трэнажорна-спартыўнай пляцоўкі тратуарнай пліткай. З дапамогай пліткі вядзецца таксама пашырэнне дыяметра пляцоўкі і вакол фантана.

Як і абяцала кіраўніцтва раёна, добраўпарадкаванне парку «Дружба народаў» на гэтым не завершыцца. Па магчымасці ўжо ў гэтым годзе будуць устаноўлены дадатковыя лаўкі, а ўсе ліхтары абследаваны і прыведзены ў рабочы стан.

Варта падкрэсліць, што ўсе работы ў парку вядуцца за сродкі, сабраныя жыхарамі раёна падчас раённага суботніка.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ПАДЧАС ВОСЕНЬСКІХ КАНІКУЛАЎ

З мэтай арганізацыі эфектыўнага адпачынку дзяцей падчас восеньскіх канікулаў у нашым раёне арганізавана аздараўленне дзяцей у лагерах дзённага прабывання на базе ўстаноў адукацыі.

З 30 кастрычніка па 4 лістапада будуць функцыянаваць сем лагераў, якія прымуць 270 дзяцей. Датацыйныя сродкі на аздараўленне на адно дзіця складуць 3 рублі 80 капеек. Харчаванне арганізавана ў школьных сталовых тры разы на дзень. Мінскім абласным упраўленнем Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні на гэтыя мэты выдзелена 6156 рублёў.

Залічэнне дзяцей у аздараўленчыя лагеры забяспечваецца па заяўным прынцыпе, улічваючы пажаданні дзяцей і іх бацькоў. Прадугледжана першачарговае аздараўленне дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, вучняў, якія стаяць на розных відах уліку.

У планы работы ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця, прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, супрацьпраўных дзеянняў, ужывання наркатычных сродкаў, курыльных сумесяў. Усе мерапрыемствы накіраваны на захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей.

Раіса ЛАЗАР,вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Стаўбцоўскім раёне

 

ЗАБЯСПЕЧАНЫ ПУЦЁЎКАМІ

З пачатку бягучага года 31 непрацуючы пенсіянер нашага раёна забяспечаны санаторна-куротнымі пуцёўкамі. У гэтым ліку – тры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 16 – інвалідаў І і ІІ груп. У шпіталі для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны прайшлі лячэнне 65 чалавек, з іх 32 – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая статыстыка – сведчанне выбудаванай у нашай дзяржаве дзейснай сістэме сацыяльнай абароны людзей.

Цяпер у нашым раёне пражываюць 4978 чалавек са статусам інваліда, у ліку іх 123 дзіцяці. Кожны з іх мае асаблівую патрэбу ў дапамозе дзяржавы, грамадства і кожнага з нас.

 

З ІНДЫВІДУАЛЬНЫМ ПАДЫХОДАМ

З пачатку года ў раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва звярнуліся 45 інвалідаў, хто па заключэнні ўрачэбнай кансультацыйнай камісіі ці па індывідуальнай праграме рэабілітацыі мае патрэбу ў тэхнічных сродках. 31 чалавек быў забяспечаны сродкамі рэабілітацыі.

Пракатам інвалідных калясак, мыліц, рамак для хадзьбы на сучасны момант карыстаюцца 27 чалавек.

На набыццё адзення і абутку, дарагіх, неабходных для падтрымання жыцця, лекавых сродкаў, рамонт жылля з фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана з пачатку бягучага года матэрыяльяная дапамога 138 інвалідам на суму 55 600 тысяч рублёў.

Назначана 178 дапамог па доглядзе інвалідаў І групы і асоб, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту.

 

ПАТРЭБНЫ РАБОЧЫЯ РУКІ

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама арганізоўвае аплатныя грамадскія работы з восеньскімі выездамі беспрацоўных і незанятых гараджан у сельскагаспадарчыя таварыствы раёна на ўборку і пераборку бульбы, уборку гародніны ў тых гаспадарках, якія займаюцца яе вырошчваннем.

Заяўка на дапамогу ў гэтых сельскагаспадарчых работах выканана для ААТ «Агранёманскі», «Вішнявецкі-агра». Працягваюцца ўборачныя работы з дапамогай гараджан у ААТ «Радзіма Дзяржынскага».

Дзякуючы адладжанаму функцыянаванню службы занятасці раёна незанятае насельніцтва можа без праблем дабрацца на работу заказаным аўтобусам, папрацаваць і атрымаць заробак.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>