• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Праз чатыры месяцы

Filed under: Нумары,Спорт |

Футбольная чэрвеньская субота. Балельшчыкі спяшаліся на стадыён «Юнацтва» з надзеяй на перамогу сваёй каманды, на ўмелую зладжаную гульню. І тады спадзяванні апраўдаліся. Каманда «Нёман-Агра» з лікам 2:1 адолела сваіх сапернікаў з Пінска. Засмучэнне было ў групы падтрымкі, маладых людзей, якія прыехалі з няблізкага палескага горада. А ў нашых – радасць.

З таго часу мінула чатыры месяцы. Турнір камандаў першай лігі першынства рэспублікі блізкі да завяршэння. Пінская «Хваля» даволі камфортна сябе адчувае на сёмым месцы ў турнірнай табліцы. Стаўбчане ж за гэты працяглы перыяд разжыліся яшчэ толькі адным ачком і не зрушылі з апошняга, шаснаццатага месца.

Статус канкурэнтаў пацвердзіў і дваццаць сёмы тур спаборніцтваў. Футбалісты каманды «Хваля» правялі ў вароты нёманцаў па аднаму галу ў кожным з таймаў. Пінчане на гэты раз былі поўнасцю задаволены – 2:0.

Якое ж становішча лідараў у першай лізе? Па-ранейшаму галоўнымі прэтэндэнтамі на пераход у вышэйшы дывізіён з’яўляюцца мінскія «Прамень» і «Тарпеда», у якіх адпаведна 52 і 53 ачкі. 52 ачкі ў каманды «Смалявічы-СТІ». Менавіта з футбалістамі смалявічаў нашы згуляюць сёння на стадыёне «Юнацтва». Спартыўны прынцып – імкненне да перамогі. А можа, нашы нарэшце адолеюць сапернікаў і тым самым акажуць уплыў на вызначэнне лаўрэатаў першынства.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>