Дзень, аддадзены Коласу

Filed under: Нумары,Шлях Коласа |

0111a

Сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3″ 3 лістапада, у дзень нараджэння нашага земляка, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ўвесь эфірны час прысвяціць класіку, прапануе палістаць старонкі жыцця песняра і ўспомніць яго творы.

З гэтай мэтай Беларускае тэлебачанне працавала ў нашым раёне, збіраючы сюжэты для праграмы «Сіла веры». Як расказвае карэспандэнт Наталля Бардзілоўская, узнікла ідэя наведаць мясціны, дзе нарадзіўся Якуб Колас, храм, дзе яго хрысцілі. Стваральнікі праграмы пабылі ў Акінчыцах, гэта – калыска песняра, на могілках у Мікалаеўшчыне, дзе пахаваны яго родныя, заехалі ў Альбуць.

Кафедральны сабор святой праведнай Ганны ў Стоўбцах прыцягнуў іх увагу ў першую чаргу тым, што некалі тут хрысцілі Якуба Коласа. Як расказвае старшы навуковы супрацоўнік філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Софія Міцкевіч, хросным бацькам быў дзядзька Антось, хроснай маці – жонка пана ляснічага Сянькевіча Хрысціна.

У кафедральным саборы, якому без малога 200 гадоў, аўтараў праграмы «Сіла веры» зацікавіла таксама багатая гісторыя храма, яго святыні.

Як падзялілася планамі Наталля Бардзілоўская, назаўтра пасля наведвання Стоўбцаў здымачная група адправілася ў Пінск, у храм, дзе вянчаўся Якуб Колас.

Праграма «Сіла веры» на тэлеканале «Беларусь 3″ выйдзе ў эфір у пятніцу 3 лістапада ў 11.25. Паўтор праграмы – у суботу ў 07.35.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

УШАНАВАЛІ Ў ТАШКЕНЦЕ

У Ташкенце, куды ў гады Вялікай Айчыннай вайны была эвакуявана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, віцэ-прэзідэнтам якой з’яўляўся Якуб Колас, устаноўлены барэльеф класіку беларускай літаратуры і мемарыяльная дошка на будынку былой вуліцы Пушкінскай, дзе з 1941 года па 1943 год жыў Якуб Колас.

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях у Ташкенце, прыўрочаных да 135-й гадавіны з дня нараджэння песняра.

 

ЭМІГРАНТАЎ ЦЯГНЕ НА РАДЗІМУ

Бязвізавы рэжым даў добры штуршок замежным турыстам пазнаёміцца са знакамітымі мясцінамі нашай краіны.

Толькі ў жніўні мемарыяльныя сядзібы Якуба Коласа на Стаўбцоўшчыне наведалі турысты з 23 краін свету: Аргенціны, Гвінеі, Парагвая, Аўстраліі, Іспаніі, ЗША, Канады…

У ліку іх было нямала эмігрантаў з Беларусі, якія жывуць цяпер за тысячы кіламетраў ад малой Радзімы. Ім прыемна было пачуць сакавітую родную мову, якой так выдатна валодае старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мастацкага музея Якуба Коласа Софія Міцкевіч, палюбавацца непаўторнай прыгажосцю беларускіх краявідаў, некранутасцю прыроды ў мемарыяльных мясцінах, паслухаць творы Коласа ў цудоўным чытанні экскурсаводаў.

 

У ПАДАРОЖЖА Ў РОДНЫ КУТ

135-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа прыцягнула да сябе ўвагу літаратараў, навукоўцаў, вучнёўскую моладзь. Аб гэтым сведчыць паток экскурсій у Коласавы мясціны.

Актывізавалася экскурсійная дзейнасць навучальных устаноў нашага раёна. Многія школы і вучэбна-педадагічныя комплексы арганізоўваюць экскурсіі вучняў на мемарыяльныя сядзібы, дзе яны даведваюцца шмат цікавай і патрэбнай ім інфармацыі аб літаратары. Асабліва актыўна ў гэтым плане працуюць педагогі СШ № 3 г. Стоўбцы.

Турыстычныя групы студэнтаў, школьнікаў, педагогаў адпраўляюцца сюды з усіх гарадоў Беларусі – Мінска, Баранавіч, Слоніма, Бабруйска, Магілёва, Віцебска…

Такі наплыў экскурсантаў абвастрыў некаторыя праблемы, як адсутнасць надворнага туалета ў Акінчыцах, адсутнасць указальных знакаў на Коласаўскі мемарыяльны комплекс на аўтастрадзе, у райцэнтры ўстаноўлены толькі адзін указальны знак – на павароце з аўтамагістралі.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>