Экзамен на матацыкле

Наш чытач пацікавіўся: «Набыў матацыкл «Ява». Ці трэба праходзіць навучанне на кіраванне ім, калі адкрыта катэгорыя А1?»

Супрацоўнікі аддзела ДАІ райаддзела міліцыі патлумачылі, што для кіравання магутным матацыклам з рабочым аб’ёмам рухавіка больш за 125 см3 (катэгорыя А) неабходна праходзіць навучанне ў вучэбнай арганізацыі (здаюцца тэарэтычны і практычны экзамены) або мець стаж ваджэння транспартных сродкаў падкатэгорыі А1 не менш за два гады. У такім выпадку грамадзянін звяртаецца ў МРЭА ДАІ для абмену вадзіцельскага пасведчання. Пры сабе неабходна мець наступныя дакументы: заяву ўстаноўленай формы, пашпарт, дзеючую медыцынскую даведку аб стане здароўя і годнасці да кіравання транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі (А1, А). Аплата пошлін праводзіцца праз сістэму АРЫП НБ Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што ў грамадзян, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, ёсць права быць дапушчанымі да здачы экзаменаў на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі АМ і падкатэгорыі А1 без праходжання падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у вучэбных арганізацыях.

Жадаючыя атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання мапедам (катэгорыя АМ) здаюць тэарэтычны экзамен. Жадаючыя атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання транспартным сродкам падкатэгорыі А1 (матацыклы з рабочым аб’ёмам рухавіка не вышэй за 125 см3 і максімальнай магутнасцю не больш за 11 кВт) здаюць тэарэтычны і практычны экзамены.

Прыём тэарэтычнага экзамену праводзіцца з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм. Праверка навыкаў кіравання матацыклам ажыццяўляецца на спецыяльнай пляцоўцы, абсталяванай адпаведнымі элементамі. Неабходна выканаць рух па прамой з пераключэннем перадач з ніжэйшых на вышэйшыя і наадварот, прадэманстраваць кіраванне на мінімальнай хуткасці, не апускаючы ног з падножкі («калейная дошка»), выканаць павароты і развароты малога радыуса (габарытныя «круг», «змейка», «васьмёрка»).

Каб пазбегнуць ДТЗ, Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям механічных двухколавых транспартных сродкаў, а таксама веласіпедыстам няўхільна прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>