Здатнасць

0111d

НА «АСЕННІ МАРАФОН»

Зноў сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы сабрала вясёлых і знаходлівых на раённы адборачны тур абласнога конкурсу камандаў КВЗ-2017.

У гэтым годзе ў інтэлектуальнай гульні прынялі ўдзел пяць камандаў: «Васабі» Аталезскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, «Асобы выпадак» сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы, «Аптымісты» Старасвержанскай сярэдняй школы, «Не сезон» Дзераўнянскай сярэдняй школы і «Экстрым» сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы.

Каманды прадэманстравалі арыгінальныя выступленні, здольнасць да імправізацыі, мастацкае і музычнае суправаджэнне, праявілі гумар у конкурсе «Візітная картка», біятлоне, відэаконкурсе, музычным дамашнім заданні.

Па выніках раённага адборачнага туру абласнога конкурсу камандаў КВЗ-2017 «Асенні марафон» першае месца заняла каманда «Васабі», другое – «Аптымісты», трэцяе – «Не сезон».

Па рашэнні журы для ўдзелу ў занальным адборачным туры ў Нясвіжы запрошана зборная каманда «Васабі».

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК,галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

 

ДЫПЛОМ – МАЙСТРУ

Адзін з трох дыпломаў, якімі адзначаны пераможцы абласнога конкурсу «Ветэранскі гармонік», уручаны Яўгену Карпуцю.

Сярод 26-ці ўдзельнікаў конкурсу Яўген Вікенцьевіч таленавіта прадставіў Стаўбцоўскую раённую ветэранскую арганізацыю і сваім музычным выступленнем зрабіў Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў, якое адсвяткавала ў гэтым годзе 30-годдзе, адметны падарунак. З усёй віртуознасцю ён выканаў на баяне тэматычную фантазію «Карабейнікі» ў апрацоўцы В. Гаўрылава, за што і атрымаў дыплом у намінацыі «Складанасць твора», а таксама памятны прыз – чайны сервіз. Канцэрт праходзіў у Доме ветэранаў у Мінску і сабраў лепшы творчы патэнцыял ветэранскай арганізацыі Міншчыны.

Пр

 

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>