Асаблівы дар – вучыць

У жыццi кожнага з нас, ёсць такiя людзi, якiя зрабiлi шмат добрага і карыснага, якiм мы павінны выказаць удзячнасць. Гэта можна сказаць і аб настаўніках.

У ліку іх Алена Мікалаеўна Буднік, дзякуючы якой у мяне адбылася спроба пяра, з’явіліся надрукаваныя заметкі ў раённай газеце. Цяпер яна працуе ў Слуцку, але мы ўсе яе памятаем, маем да яе ў сваім сэрцы ўдзячнасць.

Мая настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Iнеса Вiтольдаўна Мiшкевiч таксама вучыць нас адчуваць роднае слова. Вучням падабаецца тое, што яна вясёлая, добрая, спагадлівая. Гэта дапамагае Інесе Вітольдаўне праводзіць урокі цікава, мы не стамляемся, у класе пануе добрая рабочая атмасфера, і нават непаслухмяныя вучні праяўляюць інтарэс да ўсяго, што расказвае настаўніца. Інеса Вiтольдаўна вучыць нас любiць родную мову, сваю Радзіму, знаходзіць у людзях добрае, а не заўважаць недахопы.

Веранiка Васiльеўна Бычко, настаўнiца рускай мовы і літаратуры, у мінулым навучальным годзе выпусцiла два адзiнаццатыя класы, у адным з якіх яна была класным кiраўнiком. Яе вучнi паспяхова здалi цэнтралізаванае тэсціраванне (некаторыя з iх – больш чым на 90 балаў). Зараз наш клас – самы старшы ў яе, Веранiка Васiльеўна i нам, i пяцiкласнiкам удзяляе дастаткова ўвагі.

Дзякуючы таленту Вольгі Сяргееўны Целеш мы з цікавасцю і паспяхова вучым англійскую мову. Якую б тэму мы ні праходзілі, настаўніца раскажа нешта цікавае з гісторыі, сучаснага жыцця Вялiкабрытанiі, пакажа фотаздымкi i вiдэаматэрыялы. Яна спакойная, цярплiвая, мае падыход да кожнага вучня.

Ведаць мовы – гэта вельмi добра. Але ў жыццi патрэбны i iншыя ўрокi, напрыклад, матэматыка. Мне i маiм аднакласнiкам вельмi пашанцавала, бо наша настаўнiца матэматыкi Анжэла Раманаўна Снiтко – яшчэ i наш класны кiраўнiк. У школе яна працуе 23 гады, сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы не адзіная на яе прафесійным шляху. Яе бацькi, якiя таксама звязаны з настаўнiцкай працай, жывуць у Шашках: бацька Анжэлы Раманаўны быў дырэктарам школы, а зараз ён на заслужаным адпачынку, развівае сваё хобі – упрыгожвае двор цудоўнымі рэчамі, зробленымі сваімі рукамі. Хто б ні праязджаў праз Шашкi, заўважыць гэты цуд.

Кожны настаўнiк надзелены вялiкiм талентам – вучыць! Не ўсякі чалавек здольны быць настаўнiкам. Менавiта гэтыя людзi адчыняюць нам дзверы ў свет ведаў, дораць любоў i клопат, вучаць сапраўдным каштоўнасцям жыцця, добрым паводзiнам i яшчэ шмат чаму, што дапаможа нам сфарміраваць у сабе асобу. І iх заслугi нельга апiсаць словамi.

Дзіяна ШУЦЬКО,вучаніца СШ № 3 г. Стоўбцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>