• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Ужо і лістапад надышоў

Дожджык імжыць, дробны, надакучлівы. А хіба марозік, пакуль да яго не прывыклі, лепш успрымаецца? Каму спешна ў дарогу, раніцай глядзяць, ці не пакрылася белым лядком ветравое шкло. Аўто ж стаіць у няўцепленым гаражы, а можа, па летняй звычцы, і наогул у двары. Трывожна, калі марозіць, і гаспадарам, у каго яшчэ не прыбраны залацістыя важкія гарбузы ды кабачкі. Нават калі скінуты на вуліцы, пад страхой свірна.

Нехта яшчэ не астыў ад «грыбной ліхаманкі». Як ніколі, сёлета ўразілі грыбы. Баравікоў асабліва здатныя (ды маючы шанцунак) збіралі дзясяткамі за адзін паход у лес. Той-сёй хваліцца, што й сотнямі, хоць веры ім, як тым паляўнічым, што на вядомай карціне. Усё ж з пустымі кашамі ды вёдрамі ніхто дамоў не вяртаўся. Дык і мроіцца: можа, не ўсе грыбы прапалі з такога багацця. Пэўна ж, зялёнкі ды радоўкі, вядомыя як падзялёнкі, напаткаюцца. Ці лісічкі яшчэ дзе засталіся. Можа, хоць запознена, з’явяцца асеннія рыжыя апенькі. А хіба сустрэць сапраўдны баравік неверагодна? Лясное шчасце смелых ды ўважлівых, пэўна ж, напаткае.

А з якім рыштункам сустракаюць зімовае ліхалецце лясныя жыхары? Так, у дуплах, пад карой дрэў, а то і проста пад мохам можна знайсці кучкі спелых жалудоў ці лясных арэхаў – кладоўкі соек. Арэхі і жалуды назапашвае вавёрка. І на грыбы яна ласая, столькі насушыць на зіму, што і іншай гаспадыні зайздросна. Увішныя і мышы, іншыя грызуны. Ім на цэлую зіму самае разнастайнае меню: тыя ж арэхі, ягады брусніц, сухія цыбуліны лілій, стужкі лішайнікаў. Ва ўяўнай «Лясной кнізе рэкордаў» можа быць дасягненне хамяка, у «кладоўцы» якога знайшлі больш за 20 кілаграмаў збожжа.

Пасля першых начных халадоў пачынаюць папаўняць свае сховы бабры. Яны разгрызаюць і валяць ствалы алешын, вербаў, бяроз. А затым дастаўляюць іх да свайго жытла – нораў, хатак. Дзясяткі кубаметраў сакавітага ляснога корму – ім абеды на доўгую зіму.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>