Стаўбцоўшчына крочыць наперад. Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна

0411b

На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў 2017 года.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ І ГАНДАЛЬ

Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Пашкевіч, аб’ём прамысловай вытворчасці ў фактычных цэнах за студзень – верасень 2017 года склаў 67 073 тысячы рублёў, ці 109,6% да ўзроўню мінулага года. Зніжэнне аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах дапусціла ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» (99,8%). Запасы гатовай прадукцыі на 01.10.2017 склалі 3588 тысяч рублёў, ці 48,1% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах. Найбольшыя суадносіны запасаў да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці ў Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – 244,5%.

Знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень – жнівень 2017 года склаў па раёне 36,5 мільёна долараў ЗША, ці 119,3% да ўзроўню 2016 года, у тым ліку экспарт тавараў – 19,1 мільёна долараў ЗША, імпарт – 17,4 мільёна долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 1,7 мільёна долараў ЗША.

Экспарт тавараў склаў за даны перыяд 18,2 мільёна долараў ЗША, ці 91,4% пры даведзеным прагнозным паказчыку 102%. Знешнегандлёвы абарот паслуг за студзень – жнівень 2017 года склаў па раёне 1315 тысяч долараў ЗША, у тым ліку экспарт тавараў – 1063,1 тысячы долараў ЗША, імпарт – 251,9 тысячы долараў ЗША. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі ў памеры 811,2 тысячы долараў ЗША. Экспарт паслуг склаў 102,5%. Атрымана станоўчае сальда знешняга гандлю паслугамі ў суме 560,9 тысячы долараў ЗША.

За студзень – верасень 2017 года рознічны тавараабарот гандлю атрыманы ў суме 86 мільёнаў рублёў. На аднаго жыхара раёна прададзена тавараў на 2,18 тысячы рублёў. Харчовых тавараў, напіткаў, тытунёвых вырабаў прададзена на 45,8 млн руб., прамысловых тавараў – на 27,5 млн руб. У аб’ёме рознічнага тавараабароту арганізацый гандлю раёна 21% займае продаж тавараў Стаўбцоўскім райспажыўтаварыствам, тавараабарот якога склаў 16,4 млн руб. Удзельная вага продажаў харчовых тавараў ў тавараабароце райспажыўтаварыства – 85,7%, прамысловых – 14,3%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў арганізацый раёна за студзень – верасень 2017 года склала 668 рублёў пры заданні 660,6 рубля. Рост рэальнай заработнай платы да адпаведнага перыяду 2016 года складае 102,3%.

За 9 месяцаў 2017 года працаўладкаваны 96 чалавек, пры прагнозе 65 чалавек. Арганізацыямі раёна атрымана выручка ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг на суму 212 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак арганізацыямі раёна атрыманы ў суме 5740 тысяч рублёў.

Сем арганізацый па выніках работы за студзень – жнівень 2017 года атрымалі чыстыя страты ў суме 6504 тысяч рублёў: ААТ «Навасвержанскі лесазавод» (1818 тыс. руб.), сельскагаспадарчы філіял «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» (317 тыс. руб.), ДУП «ПМК-233″ УП «Мінскаблсельбуд» – (406 тыс. руб.), ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» (269 тыс. руб.), філіял «Аўтапарк № 17″ ААТ «Мінаблаўтатранс» (59 тыс. руб.), замежнае УП «Медыцынскі цэнтр «Новы зрок» (3617 тыс. руб.), Стаўбцоўскі філіял ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» (18 тыс. руб.).

Дэбіторская запазычанасць арганізацый раёна склала 46,7 млн руб., крэдыторская – 158,7 млн руб.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзяніс Колясень паведаміў, што за 9 месяцаў 2017 года аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 89,8 млн руб., што на 1,7%, ці 1,5 млн руб. больш за ўзровень мінулага года.

Даведзенае заданне па росце валавой прадукцыі гаспадаркі раёна не выканалі на 6,3%. Прагнозны паказчык па росце валавой прадукцыі выканалі чатыры арганізацыі: ААТ «Каганец», «Агранёманскі», «Вялікі Двор», «Налібакі Агра». Не дасягнулі ўзроўню мінулага года ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», СГФ «Аталезь-агра», СЗАТ «Агракамбінат «Колас», ААТ «Рубяжэвічы».

Колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы па раёне за 9 месяцаў 2017 года склала 49 530 галоў. Рост да аналагічнага перыяду мінулага года склаў 1864 галавы (103,9%). Пагалоўе кароў малочнага статка склала 16 460 галоў (на 195 галоў больш за ўзровень 2016 года (101,2%)).

Валавы надой склаў 68,8 тысячы тон. Рост – 3,7%, ці 2,5 тысячы тон малака. Надой на карову склаў 4143 кг, ці прырос на 45 кг. Найбольш высокія тэмпы росту ў ААТ «Вішнявецкі-агра», «Шашкі», «Дзераўное», «Вялікі Двор», самыя нізкія – у ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», ААТ «Рочавічы».

Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы склала 5409,8 тоны, тэмп росту да мінулага года – 102,9% (152,1 тоны). Сярэднясутачныя прывагі па раёне склалі 575 грамаў, ці на адзін грам больш, чым у 2016 годзе.

У 2017 годзе валавы збор збожжавых і збожжабабовых культур (без кукурузы) у бункернай вазе склаў 80 тысяч тон. Прырост – 14,3 тысячы тон. Ураджайнасць склала 36,8 ц/га (+6,6 ц/га).

БУДАЎНІЦТВА

«За студзень – верасень 2017 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці на інвестыцыйныя мэты выкарыстана 42,2 мільёна рублёў, тэмп росту ў параўнальных цэнах – 126%, з іх на будаўніча-мантажныя работы затрачана 20 мільёнаў рублёў, тэмп росту склаў 138,7%», – паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака. За 9 месяцаў 2017 года арганізацыямі з замежным капіталам на інвестмэты накіравана 1270,1 тысячы долараў ЗША прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, пры прагонзе 800 тысяч долараў ЗША. За студзень – верасень 2017 года ўведзена 9463 квадратныя метры жылля пры заданні на 2017 год 1500 квадратных метраў.

Са справаздачамі на пасяджэнні райвыканкама выступілі дырэктар ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» Рамуальда Бурдукевіч, дырэктар ААТ «Аграбудфірма «ПМК-74 – Налібакі» Іван Лобач, дырэктар ААТ «Радзіма Дзяржынскага» Васіль Лаўрашчук.

У рабоце пасяджэння прымаў удзел начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мінскага аблвыканкама Андрэй Тараруеў.

Н. ЛЕАНІДАВА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>