Наведалі парламент

Filed under: Нумары,Раённыя навіны |

1111c

Па запрашэнні намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктара Сірэнкі ў пачатку лістапада навучэнцы 10 і 11 класаў Дзераўнянскай сярэдняй школы наведалі Савет Рэспублікі. Гасцінна сустрэла навучэнцаў намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай палітыкі і навукова-інавацыйнай дзейнасці Марыя Карпенка, якая пазнаёміла з праграмай экскурсіі. Затым дзецям расказалі пра гісторыю ўзвядзення будынка Савета Рэспублікі, паказалі выставу сувеніраў, падораных прадстаўнікамі розных краін.

Юнакі і дзяўчаты наведалі залу пасяджэнняў, дзе была арганізавана сустрэча са старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірынай Старавойтавай і намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктарам Сірэнкам.

Ірына Анатольеўна пазнаёміла навучэнцаў са структурай і работай Верхняй палаты беларускага парламента і адказала на пытанні, якія хвалявалі школьнікаў. Віктар Іванавіч, звяртаючыся да навучэнцаў, адзначыў важнасць такога роду сустрэч, заклікаў дзяцей сур’ёзна працаваць над сабой, каб у будучым абраць прафесію сваёй мары.

Сфатаграфаваўшыся на памяць, школьнікі падзякавалі арганізатарам за займальную экскурсію, выказалі надзею сустрэцца зноў, але ўжо ў іншай якасці – у ролі маладых дзяржслужачых або парламентарыяў. Напрыканцы сустрэчы навучэнцы запрасілі прадстаўнікоў Савета Рэспублікі на свой выпускны баль.

Для юнакоў і дзяўчат Дзераўнянскай сярэдняй школы гэтая сустрэча стала асаблівай і незабыўнай.

Марыя ШУМЧЫК,дырэктар Дзераўнянскай СШ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>