Не так жа бязвольна

Filed under: Нумары,Спорт |

Чэмпіянат Беларусі па футболе сярод камандаў першай лігі на фінішы. Сёння будзе праведзены апошні, трыццаты тур. А папярэдні акрэсліў пазіцыі галоўных прэтэндэнтаў на павышэнне ў класе – пераход у вышэйшую лігу нацыянальнага першынства. Дакладней, адна паспяховая каманда ўжо вызначана. Мінскі «Прамень» адолеў у гасцях ФК «Ліда» – 2:0, набраў 60 ачкоў і зойме па выніках турніру першае ці другое месца, што дасць права на выступленне ў вышэйшай лізе. Дагнаць праменеўцаў можа яшчэ толькі мінскае «Тарпеда», на рахунку гэтага калектыву 57 ачкоў. Тарпедаўцы разграмілі «Граніт» (Мікашэвічы) – 5:0. А клуб «Смалявічы-СТІ» пасля перамогі ў папярэднім туры над нашым «Нёманам-Агра» з лікам 3:0 нечакана спатыкнуўся ў Бабруйску – 0:1. У каманды 55 ачкоў і ёсць яшчэ тэарэтычныя шанцы на другое месца.

На фоне гэтай дынамікі саперніцтва зусім непрывабна выглядае становішча «Нёмана-Агра». Што стаўбцоўская каманда будзе апошняй, стала зразумела раней. Аднак такое бязвольнае выступленне засмучае балельшчыкаў. Нёманцы сталі ахвярай яшчэ аднаго сталічнага клуба. «Энергетык-БДУ» нанёс стаўбчанам паражэнне з лікам 8:2. Два галы ў вароты сапернікаў правялі Павел Ладуцька і Максім Шкураценка.

Сёння, у апошнім туры першынства, «Нёман-Агра» прымае бабруйскую «Белшыну». Хаця б дзеля прэстыжу можа пастараюцца нашы футбалісты даць бой сапернікам.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>