Пішуць гісторыю службы аховы

З кветкамі, узнагародамі і ўручэннем пагонаў прайшоў у раённым Цэнтры культуры афіцэрскі сход, прысвечаны 65-й гадавіне ўтварэння службы аховы.

Святочную сцэну ўпрыгожваў слоган – «Надзейнасць. Бяспека. Прафесіяналізм», а ў зале – тыя, хто валодае гэтымі якасцямі і, дзякуючы ім, штодзённа, штомінутна забяспечвае захаванасць дзяржаўнай і прыватнай маёмасці жыхароў раёна. Як слушна адзначыў у прывітальным слове начальнік Стаўбцоўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сачук, «ад нас залежыць абароненасць давераных нам банкаў, вытворча-гаспадарчых аб’ектаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў і, самае галоўнае, – жыцця людзей».

Сёння паслугі аховы, якую забяспечвае аўтаматызаваная сістэма ахоўнай сігналізацыі з прымяненнем навігацыі, GSM і іншых сучасных сродкаў сувязі, запатрабаваны на тэрыторыі горада і раёна на 95 аб’ектах і ў 343 памяшканнях з асабістай маёмасцю грамадзян. Даверам кліентаў і заказчыкаў у аддзяленні аховы даражаць, таму рэагаванне на любы сігнал, што паступае, разлічана літаральна да секундаў.

У штаце службы аховы працуюць міліцыянеры, дзяржслужачыя, вартаўнікі, ахоўнікі. У іх, якія нярэдка вымушаны рызыкаваць сабой, – сапраўды мужчынская прафесія. Дзіўна, але побач з мужчынамі – шмат жанчын. І пераважная большасць аддзялення – гэта людзі грамадзянскія, без міліцэйскай формы. Свята сабрала іх разам. Нельга не звярнуць увагу на яшчэ адну адметнасць – многія ветэраны службы аховы працягваюць актыўна ўдзельнічаць у праваахоўнай дзейнасці.  

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі перадаў віншаванні ад імя раённага выканаўчага камітэта, а разам з імі – прызнанне сацыяльнай значнасці службы аховы. Падзячныя пісьмы ад старшыні райвыканкама падпісаны міліцыянеру-вадзіцелю групы затрымання Аляксандру Калкоўскаму, электраманцёру ахоўна-пажарнай сігналізацыі Паўлу Говарэню, вартаўніку Вользе Кіпічэнка.    

З нагоды юбілею кіраўніцтвам аддзялення была адзначана вялікая група дзеючых супрацоўнікаў, ветэранаў. Пад апладысменты прысутных ім былі ўручаны дыпломы, памятныя падарункі і кветкі. Словы асаблівай удзячнасці атрымаў Віктар Лось, які службовыя абавязкі сумяшчае з грамадскай нагрузкай. З яго непасрэдным удзелам было падрыхтавана і юбілейнае свята. У сувязі з прысваеннем чарговага спецыяльнага звання – прапаршчык міліцыі – уручаны пагоны міліцыянеру-вадзіцелю групы затрымання Юрыю Маскалевічу.  

Павіншаваць калектыў аховы прыйшлі намеснік начальніка райаддзела міліцыі Уладзімір Кудрэвіч і намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Герасіменка, поруч з якімі працуюць ахоўнікі.

Для супрацоўнікаў аховы падрыхтавалі творчы падарунак работнікі раённага Цэнтра культуры. А сюрпрызам стаў выхад на сцэну іх калегі Валерыя Калягі. Валерый ахоўвае дрэваапрацоўчы цэх у Акінчыцах, а ў вольны час любіць спяваць, у тым ліку пад гітару і дуэтам са сваёй шасцігадовай дачкой Дашай.  

2017 год для Стаўбцоўскага аддзялення аховы – юбілейны ўдвая. Да 65-годдзя ўтварэння службы аховы трэба дадаць і 50-гадовы юбілей Стаўбцоўскага аддзялення аховы, які адзначаўся 1-га чэрвеня.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>