Ідэі і Год навукі

Filed under: Год навукі,Нумары |

100-idey

Ва ўсіх рэгіёнах краіны стартаваў сёмы сезон рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». З улікам таго што 2017 год аб’яўлены Годам навукі, колькасць намінацый конкурсу ўзрасла да 20-ці, або ў два разы.

Як адзначаюць у БРСМ, пад эгідай якога рэалізуецца праект, удзел у ім – гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе, атрымаць дапамогу ў развіцці і суправаджэнні аўтарскага праекта, паўдзельнічаць у выстаўках і майстар-класах, набыць вопыт зносін з інвестарамі, прадпрымальнікамі і прадстаўнікамі розных фондаў. Тут цікавасць да навукова-тэхнічных распрацовак і інавацыйнага мыслення спалучаецца з іх укараненнем у рэальны сектар эканомікі.

Да ўдзелу ў новым сезоне конкурсу запрашаюцца маладыя людзі (калектывы аўтараў) ва ўзросце ад 14 да 31 года: першая група – вучні, курсанты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; другая група – студэнты, слухачы ўстаноў вышэйшай адукацыі; трэцяя група – маладыя вучоныя ва ўзросце да 35 гадоў, працоўная моладзь. Адметнасць у тым, што з гэтага года ўдзел у конкурсе могуць прыняць маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе можна накіроўваць у раённы камітэт БРСМ, а таксама шляхам запаўнення анлайн-заяўкі на сайце конкурсу 100ideas.by.    

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>