КВЗ сабраў вясёлых

Чаканыя восеньскія канікулы для дзетвары – час адпачынку і цікавых забаў. У нашай школе канікулы пачаліся з КВЗ юных інспектараў дарожнага руху, які сабраў у сценах навучальнай установы пяць камандаў з раёна на паўфінальную гульню. Тэма КВЗ гучала актуальна: «На дарозе дробязяў не бывае». І сапраўды, дарога не даруе памылак і няведання правіл дарожнага руху, гэта датычыць як вадзіцеляў, так і дарослых пешаходаў і кожнага школьніка. І пра тое, як вывучаюцца правілы дарожнага руху ў школе, весела і з гумарам паказалі вучні Дзераўнянскай, Засульскай, Шашкоўскай школ, Рочавіцкага і Цеснаўскога вучэбна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Мноства вясёлых замалёвак, гумарэсак і сцэнак па правілах дарожнага руху прагучала! Колькі цікавага і гумарыстычнага мы даведаліся пра сітуацыі на дарогах! А песні і танцавальныя нумары, якія паказвалі дзеці, зачароўвалі сваёй энергічнасцю, мастацкім густам і запалам.  

Але конкурс ёсць конкурс, і першынство ў гульні з важкай перавагай атрымала каманда нашай школы. Па творчай задумцы, па харызматычнасці і вясёлым запале не было роўных камандзе «Тарнада» Шашкоўскай СШ. А вось наконт другога і трэцяга месцаў у гульні ішла сапраўдная бітва. Дзеці стараліся з поўнай аддачай паказаць свае нумары, каб як мага вышэйшы бал атрымаць ад журы, у складзе якога былі прадстаўнікі Стаўбцоўскай ДАІ, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, школ. І відавочна тое, што журы таксама прыйшлося нялёгка, так як выдзеліць каго-небудзь было вельмі складана. Тры каманды ішлі амаль нага ў нагу па сваім патэнцыяле. І таму другое месца падзялілі адразу дзве каманды – Дзераўнянскай СШ і Цясноўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Ф. Э. Дзяржынскага. Трэцяе месца – у каманды Засульскай СШ.

Паўфінал закончаны. Пераможцы вызначаны. А гульня КВЗ прадаўжаецца. Наперадзе яшчэ адбудзецца сустрэча камандаў пераможцаў паўфіналу. Поспехаў удзельнікам!

Лідзія МАЗУРКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>