Не заўважыў у прыцемках пешахода…

Першыя дні лістапада выдаліся на Стаўбцоўшчыне надзвычай «дарожнымі»: 4-га і 5-га лістапада зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні, у іх адзін чалавек загінуў і чацвёра – пацярпелі. Усе выпадкі адбыліся на аўтамагістралі, а менавіта на яе 281-м і 297-м кіламетрах.

Прыкладна ў 18.15 пацярпела ад наезду аўтамабіля «Форд-фокус» жыхарка Мінска, 1941 года нараджэння, якая пераходзіла хуткасную магістраль па наземным пешаходным пераходзе ў раёне Коласава. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла ў той жа дзень у раённай бальніцы… У адносінах да вадзіцеля, які не змог прадухіліць трагічны наезд, узбуджана крымінальная справа.

У другім ДТЗ сур’ёзна траўміраваны вадзіцель матацыкла «Хонда», які наехаў на аўтамабіль «Фольксваген-пасат», што стаяў на краі праезджай часткі. Спыненае аўто было з уключанай аварыйнай сігналізацыяй.

Трэцяе ДТЗ – з удзелам аўтамабіля «Таёта», які рухаўся ў напрамку горада Брэста. Прыкладна ў 09.45 вадзіцель адцягнуў сваю ўвагу ад дарогі, у выніку чаго адбылося сутыкненне транспартнага сродку з бар’ернай агароджай, а потым яго з’езд у кювет і перакульванне. Усе трое пасажырак, што знаходзіліся ў салоне, атрымалі цялесныя пашкоджанні.

У аддзеле ДАІ райаддзела міліцыі ў сувязі з раннімі асеннімі прыцемкамі, няўстойлівымі пагоднымі ўмовамі нагадваюць усім удзельнікам дарожнага руху аб максімальнай уважлівасці, няўхільным выкананні правілаў дарожнага руху. Асаблівае патрабаванне тычыцца пешаходаў –аб абавязковым абазначэнні сябе ў цёмны час сутак святлоадбівальнымі элементамі. Флікеры, святлоадбівальныя камізэлькі зробяць пешахода прыкметным пры святле фараў на адлегласці 150 і больш метраў. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>