Патрэбна больш эфектыўная работа па аздараўленні сельгасарганізацый

Вынікам працы па аздараўленні адстаючых сельскагаспадарчых арганізацый павінен стаць іх выхад на рэнтабельную вытворчасць. Гэтага Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, заслухоўваючы даклад аб рэалізацыі нормаў указа № 253 «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый» і прапанаваных у яго зменах.

«У першую чаргу мяне, вядома ж, цікавіць фінансавы стан сельгасарганізацый. Галоўнае – прыбытак і рэнтабельнасць. Як мяне інфармавалі падчас уборачнай, цэны сёння прыстойныя на тавары і прадукты, якія мы вырабляем, што дазваляе нам трымаць рэнтабельнасць продажаў ад 15% да 80%», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, як на месцах выконваецца указ № 253. «Які вынік ад гэтага ўказа, а галоўнае – ці знізілася колькасць неплацежаздольных гаспадарак, ці павысілася эфектыўнасць сельгасвытворчасці?» – спытаў кіраўнік дзяржавы.

Урад прапануе ўнесці ў згаданы ўказ шэраг змяненняў для больш эфектыўнай рэалізацыі дакумента. «Што было не ўлічана і без якіх нормаў гэты ўказ не можа працаваць у адпаведнасці з вашымі пажаданнямі і выхадам сельгасарганізацый на прыбытковую работу? Хацелася б ведаць, што дадуць змены ў гэты ўказ для сельскай гаспадаркі, ці дастаткова ўнесеных змяненняў для стабільнай работы сельгасарганізацый?» – пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў аб адказнасці за распрацоўку падобных дакументаў як членаў урада, так і спецыялістаў. «Частыя змены ніколі не былі на карысць тым, хто займаецца асабліва матэрыяльнай вытворчасцю, – рэальнаму сектару эканомікі», – звярнуў увагу Прэзідэнт.

Асобна на нарадзе кіраўнік дзяржавы спыніўся на пытаннях завяршэння ўборачнай кампаніі.

Прэзідэнт спытаў, як рыхтуецца глеба пад ураджай наступнага года, што з назапашваннем мінеральных угнаенняў і як забяспечана зімоўка жывёлы. «Жыццё не заканчваецца 2017 годам, таму ўраджай будучага закладваецца ўжо сёння. Хацелася б ведаць, як вы бачыце перспектывы 2018 года», – сказаў ён.

«Год быў няпросты, мы звярталіся да спецыялістаў, вяскоўцаў. Яны адгукнуліся і на маю просьбу, уборку збожжавых правялі ў сціслыя тэрміны, даволі эфектыўна. Зразумела, надыходзіць час, калі людзям трэба падзякаваць. Як мы будзем гэта рабіць, калі падвядзём вынікі бягучага сельскагаспадарчага года?» – пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Як далажыў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, указ № 253 «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый» быў прыняты ў ліпені 2016 года і накіраваны на аднаўленне плацежаздольнасці тых прадпрыемстваў, якія апынуліся ў крытычным становішчы. На той момант налічвалася 425 такіх арганізацый, з іх пад працэдуру дасудовага аздараўлення трапілі 323 прадпрыемствы, пад працэдуру антыкрызіснага кіравання – 102.

«Вынікі работы за першае паўгоддзе паказваюць, што ўказ правільны, прыняты своечасова. За паўгода 32 арганізацыі аднавілі плацежаздольнасць і пачалі працаваць па нармальным цыкле, палепшыла каэфіцыент плацежаздольнасці 131 арганізацыя, на ранейшым узроўні засталіся 80, у 68 арганізацый на сёння каэфіцыент плацежаздольнасці пагоршаны», – праінфармаваў Міхаіл Русы.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>