Адбыўся ХХ конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Ён праходзіў на трох пляцоўках: Мінскі абласны інтытут развіцця адукацыі, сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля, Заслаўская сярэдняя школа № 1.
Каманду Стаўбцоўскага раёна прадстаўлялі: васьмікласнік СШ № 3 Віктар Дземідовіч у секцыі «Інфарматыка», васьмікласнік гімназіі № 1 Мікалай Філіповіч у секцыі «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць», васьмікласніца гімназіі № 1 Валерыя Бухаловіч у секцыі «Працоўнае навучанне», дзесяцікласнік Мікалаеўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад–сярэдняя школа імя Якуба Коласа Дзмітрый Герасімчык у секцыі «Геаграфія ХХІ стагоддзя – погляд юнага даследчыка (геаграфія), дзевяцікласнік Любкаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу Віталь Цвірка ў секцыі «Хімія».
Па выніках конкурсу дыпломамі ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама адзначаны: Дзмітрый Герасімчык (дыплом І ступені, кіраўнік – настаўніца геаграфіі Т. Л. Каранеўская), Валерыя Бухаловіч (дыплом ІІІ ступені, кіраўнік – настаўніца працоўнага навучання Р. М. Малахава).
Дзякуем вучням і педагогам за даследчыцкую актыўнасць, ініцыятывы, творчыя рашэнні, згуртаваную і творчую работу.
Алена МАНЦЫВОДА, метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама
Aпошнія каментары