Здароўе

Filed under: Медыцына,Нумары |

ТЫДЗЕНЬ АНТЫБІЁТЫКАЎ

З 13 па 19 лістапада паводле рашэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя пройдзе Сусветны тыдзень правільнага выкарыстання антыбіётыкаў.

Сёння ўстойлівасць да антыбіётыкаў з’яўляецца адной з найбольш сур’ёзных пагроз для здароўя, харчовай бяспекі і развіцця, і яна можа закрануць любога чалавека незалежна ад яго ўзросту, месца пражывання, полу і сацыяльнага статусу.

Устойлівасць – гэта натуральная з’ява, аднак няправільнае выкарыстанне антыбіётыкаў людзьмі і іх няправільнае ўвядзенне жывёле паскарае гэты працэс. Вынікам устойлівасці да антыбіётыкаў з’яўляюцца больш працяглая шпіталізацыя, павелічэнне медыцынскіх выдаткаў і смяротнасць.

Устойлівасць да антыбіётыкаў развіваецца ў бактэрый, якія могуць заражаць людзей і жывёлу. У такім выпадку выкліканыя імі інфекцыі лячыць цяжэй. Калі не прыняць неадкладныя меры, то прыйдзе час, калі даволі распаўсюджаныя інфекцыі або нязначныя траўмы ізноў могуць стаць смяротнымі.

Устойлівасць да антыбіётыкаў узрастае з-за іх няправільнага і празмернага ўжывання, а таксама слабай прафілактыкі інфекцый і барацьбы з імі. Многіх інфекцый можна проста пазбегнуць, калі рэгулярна мыць рукі, захоўваць гігіену пры прыгатаванні ежы, выбіраць бяспечныя сексуальныя паводзіны (вернасць аднаму партнёру), пазбягаць цеснага кантакту з хворымі, закрываць нос і рот падчас чхання ці кашлю, своечасова рабіць прывіўкі.

У сувязі з гэтым раім прымаць антыбіётыкі строга па назначэнні ўрача і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, ніколі не перадаваць свае антыбіётыкі іншым і не выкарыстоўваць тыя, што засталіся ад папярэдняга лячэння.

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ, валеолаг

 

«ВОСТРЫ» – РЭАГАВАЦЬ НЕАДКЛАДНА

На сучасны момант існуе шмат захворванняў, як бяскрыўдных, так і сур’ёзных, якія патрабуюць доўгатэрміновага лячэння. Асаблівую небяспеку ўяўляюць захворванні з разраду так званага «вострага жывата». Прамаруджванне ў лячэнні прыводзіць да зніжэння якасці жыцця, а, бывае, – і да інваліднасці.

Што ж такое «востры жывот»? Такім паняццем характарызуюць групу хірургічных захворванняў, такіх як: апендыцыт, флегманозны халецэстыт, востры панкрэатыт, перфарацыя жоўцевага пузыра, перфарацыйная язва страўніка і дванаццаціперснай кішкі, непраходнасць кішэчніка, кровацячэнне ў брушную поласць, адкрытыя траўмы жывата, разрыў селязёнкі і некаторыя ішыя.

Асноўны сімптом, з якім дзіця падыдзе да бацькоў, – боль. Наступным важным сімптомам з’яўляецца ванітаванне. Назіраецца блякласць скуры, вяласць. Тэрмометр можа паказваць тэмпературу цела ад 37,5 да 39 градусаў.

Што рабіць, калі бацькі падазраваюць у дзіцяці з’яўленне «вострага жывата»?

У першую чаргу, не займацца самалячэннем. Асноўны алгарытм, па якім павінны дзейнічаць бацькі, – выклік хуткай дапамогі па нумары 103 ці зварот у паліклініку або прыёмнае аддзяленне. І як вынік – выкананне далейшых распараджэнняў урача.

Аляксандр БАНДАРОВІЧ,урач-хірург

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>