Спаборніцтвы і падарожжы

Filed under: Адукацыя,Нумары |

1511c

ПАСПАБОРНІЧАЛІ ПЕДАГОГІ

На базе Мінскай абласной спартыўна-аздараўленчай базы «Галактыка» ў Валожынскім раёне адбылася V Спартакіяда сярод работнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў. На трохдзённыя спартыўныя спаборніцтвы прыбылі 32 каманды.

Каманду аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама прадстаўлялі Ірына Язвінская, Алена Гамза, Юрый Кручок, Вольга Ярашэвіч, Станіслаў Войніч, Аляксандр Грыб, Рэнат Шкварчанка, Кацярына Жыбуртовіч.

Удзельнікам спартакіяды патрэбна было паказаць сваё майстэрства ў дартсе, настольным тэнісе, паркавым валейболе, кідках у баскетбольнае кальцо, скачках праз скакалку, набіванні футбольнага мяча, фігурным ваджэнні веласіпеда, скачках з месца, перацягванні каната, штурханні бервяна, эстафеце.

Стаўбцоўская каманда дайстойна прайшла ўсе этапы спартакіяды, паказаўшы добрую фізічную форму, згуртаванасць і ўзаемавыручку, і заняла 15 каманднае месца сярод 32 камандаў. А ў эстафеце з мячом была самай спрытнай і паднялася на вышэйшую прыступку п’едэстала.

Пр

 

У КРАІНУ ДАБРЫНІ

На працягу шасці канікулярных дзён вучні пачатковых класаў Старасвержанскай сярэдняй школы адпачывалі ў прышкольным лагеры, які працаваў па гульнявым праекце «Падарожжа ў краіну дабрыні». Фарміраванню пачуццяў дабра, міласэрнасці, спагады да людзей, добрым учынкам дзеці вучыліся ў любімых герояў кніжак, мультфільмаў. Цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы чакалі іх у гэты час. Яны разам з выхавацелямі падарожнічалі па сцяжынках дабрыні.

Асабліва спадабаліся ўсім сустрэчы з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Міхаілам Азановічам, інспектарам аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгай Салей, медыцынскім работнікам Старасвержанскай амбулаторыі Ганнай Аляшкевіч.

Падчас сустрэч шмат пытанняў цікавіла дзяцей. Вельмі рады былі яны падарунку Вольгі Яўгеньеўны – праекту «Падарожжа Дашы ў краіне небяспекі» і гульням «Не гуляй з электрычнасцю», «Пры пажары тэлефануй па нумары 101″.

На кожнай сцяжынцы дабрыні ўдзельнікі праекта атрымлівалі ўзнагароды за веданне правілаў дарожнага руху, за актыўнасць у мерапрыемствах, за ўдзел у віктарынах. Запомніліся дзецям і спаборніцтвы па шашках і шахматах «Гімнастыка для розуму». Кожная сцяжынка дабрыні прапаноўвала прыпынак «У кніжак няма канікул». Напрыканцы гульнявога праекта «Падарожжа ў краіну дабрыні» дзеці выказалі свае ўражанні ад праведзенага часу малюнкамі запамінальных падзей.

Людміла ВАЙДЗІЛЕВІЧ,намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Старасвержанскай СШ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>