Сокі для здаровага харчавання

1811e

Да свайго прафесійнага свята на Стаўбцоўскім філіяле ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і атрымалі права выпуску сокаў для дзіцячага харчавання, а менавіта для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Сок-навінка ўжо паступіў ва ўстановы адукацыі і рознічны гандаль.

– Высокатэхналагічнае абсталяванне і шырокі асартымент высакаякаснай прадукцыі ў зручных шкляных бутэльках, а таксама ў арыгінальнай упакоўцы bag-in-box розных аб’ёмаў дазваляюць прадпрыемству быць партнёрам устаноў сацыяльнай сферы, – лічыць дырэктар філіяла Ала КАЖУХОЎСКАЯ. – Акрамя гароднінных сокаў, будзем развіваць лінейку гэтай прадукцыі за кошт фруктовых і ягадных сокаў.

– Ала Валяр’янаўна, здаровае харчаванне з’яўляецца цяпер вельмі модным накірункам. Як ваша прадпрыемства адклікаецца на гэта?

– З лістапада плануем пачаць выпуск сокаў бярозавага, бярозавага з чарніцамі і шыпшынай на фруктозе. Для гэтага атрыманы дазвол Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. Працуем у напрамку здаровага харчавання і далей. Сваю натуральную прадукцыю стараемся прэзентаваць на выстаўках і дэгустацыях. Нядаўна бралі ўдзел у абласных «Дажынках» ад канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

– Як ідуць справы з вашай эксклюзіўнай прадукцыяй – фруктова-ягаднымі напаўняльнікамі для малочнай і кандытарскай прамысловасці?

– За 10 месяцаў бягучага года рэалізавалі напаўняльнікаў 585 тон, ці на трэць больш, чым за ўвесь мінулы год. Адгружаем іх на айчынны рынак і на рынак Расійскай Федэрацыі. На расійскі рынак актыўна адгружаем салёныя агуркі. Яны прыйшліся даспадобы нават жыхарам Магадана, ад якіх прыйшла падзяка на наш электронны адрас. Нарыхтоўваем толькі грунтовы агурок і выкарыстоўваем асобы рэцэпт салення – без дабавак, з працяглым працэсам браджэння пры невысокіх тэмпературах. Засалілі і рэалізавалі ўжо 58 тон агуркоў. Для беларускага рынку пачалі выраб кіслай капусты. Дарэчы, сваю прадукцыю пастаўляем таксама ў Казахстан, Арменію, ЗША (бярозавы сок). У гэтым годзе геаграфія папоўнілася Кіргізіяй. Вялі перамовы з Узбекістанам.

– Што яшчэ сёння сярод вашых экспартных паставак?

– Ікра кабачковая. Падпісаны кантракт на пастаўку 234 тысяч банак ікры расійскай гандлёвай сетцы Х5RG. Для гандлёвай сеткі «АШАН» разліваем нектары. Кантракт заключаны ў аб’ёме 320 тысяч бутэлек. У Расійскую Федэрацыю ў гэтым годзе рэалізавалі 1087 тон яблычнага павідла, а ў цэлым яго вытворчасць склала 1511 тон. Яшчэ і сёння працягваем закуп яблыкаў у насельніцтва і сельгасвытворцаў. Іх нарыхтавалі 1642 тоны. Перапрацоўка вядзецца ў асептычныя мяхі, што паслужыць сыравінным запасам да будучага сезона. Такім жа спосабам займаемся перапрацоўкай морквы, неабходнай для вырабу сокаў і нектараў.      

– Прадпрыемства павінна развівацца. Што ў бліжэйшых планах?

– Вядзецца распрацоўка праектнай дакументацыі для рэканструкцыі гароднінасховішча з будаўніцтвам прыбудовы. У выніку, дадаткова з’явяцца дзве маразільныя камеры і аб’ём захоўвання замарожаных ягад павялічыцца ў два разы. Нам гэта дазволіць выйсці на максімальную прадукцыйнасць лініі па вытворчасці фруктова-ягадных напаўняльнікаў. Акрамя таго, з улікам шматфункцыянальнасці новых камер, разлічваем больш нарыхтоўваць яблыкаў, морквы і іншых мясцовых агародніны і садавіны.

– Ваша прадпрыемства прыцягвае дастойным узроўнем заработнай платы, стабільнасцю яе выплаты. Што вы скажаце пра калектыў?

– Работа на прадпрыемстве нялёгкая, але ў той жа час дае магчымасць для самарэалізацыі і прафесійнага росту. Сярод перадавікоў – аператары лініі харчовай прадукцыі Таццяна Булатая і Алена Клімовіч, грузчык вытворчага цэха Юрый Губар і многія іншыя. Неабходна адзначыць калектыў вытворчай лабараторыі на чале з загадчыцай Аленай Катловай, які адказвае за бяспеку прадукцыі. Работнікі лабараторыі Таццяна Бычко, Марына Усовіч, Ірына Лапко, Алена Конюх, Наталля Пятроўская, Надзея Доліна, Алена Дубатоўка праводзяць неабходныя мікрабіялагічныя, радыяцыйныя і фізіка-хімічныя даследаванні не толькі гатовай прадукцыі, а і сыравіны, паўфабрыкатаў, дапаможных матэрыялаў, тары. Некаторыя нашы работнікі пачыналі работу яшчэ на старым заводзе і могуць параўноўваць ранейшыя ўмовы працы і цяперашнія.  

Усім работнікам прадпрыемства, нашым партнёрам жадаю моцнага здароўя, шчасця ў жыцці, поспехаў у працы.

НА ЗДЫМКАХ: калектыў вытворчай лабараторыі; аператар Таццяна Булатая з начальнікам вытворчасці Таццянай Паляковай.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>