Здароўе

Filed under: Медыцына,Нумары |

ЯК ЗМАГАЦЦА З ДЫЯБЕТАМ

У нашым раёне прайшлі медыка-асветніцкія мерапрыемствы да Сусветнага дня барацьбы з дыябетам. Мы просім раённага эндакрынолага Наталлю Сахута падагуліць правядзенне акцыі.

–             Наталля Мікалаеўна, наколькі востра стаіць праблема дыябету ў нашым раёне?

–             У Стаўбцоўскім раёне на ўліку з дыягназам «цукровы дыябет» стаяць 1317 чалавек: з іх з цукровым дыябетам І тыпу – 70 чалавек, сярод іх восем дзяцей, з другім тыпам цукровага дыябету – 1226 чалавек. За дзевяць месяцаў бягучага года выяўлены 92 новыя пацыенты. Праблема цукровага дыябету актуальная для ўсяго свету, аб чым гаворыць статыстыка: за апошнія 30 гадоў больш чым у чатыры разы павялічылася колькасць людзей, якія пакутуюць ад цукровага дыябету. Катастрафічнае павелічэнне захваральнасці асацыіруецца з цукровым дыябетам ІІ тыпу – больш за 85 працэнтаў ад усіх зарэгістраваных выпадкаў.

–             Якія асноўныя прычыны захворвання вы можаце адзначыць як урач з вялікім стажам практычнай работы?

–             Гаворачы аб перадумовах да развіцця гэтай немачы, трэба адзначыць, што яна ў істотнай меры з’яўляецца лагічным вынікам не толькі лішняй вагі, але і фізічнай пасіўнасці. Цукровы дыябет вызначаецца пастаянным ці фрагментарным павелічэннем цукру ў крыві, што можа сфарміравацца ў любым узросце. На сучасны момант цукровы дыябет, як і атэрасклероз і анкалогія, уключаны ў пералік такіх паталагічных станаў, якія ў пераважнай большасці выпадкаў прыводзяць да інваліднасці.

–             На што найбольш была скіравана ўвага пры прывядзенні Сусветнага дня барацьбы з дыябетам?

–             Асноўнай мэтамі Дня дыябету з’яўляецца аб’яднанне дыябетычных супольнасцяў усіх краін пры арганізацыйным садзейнічанні Міжнароднай федэрацыі дыябету. Робіцца гэта для таго, каб павялічыць дасведчанасць не толькі аб самім дыябеце, але і аб яго ускладненнях. Дзяржавам – членам Федэрацыі дыябету прапаноўваецца прыняць дзяржаўныя праграмы па барацьбе з цукровым дыябетам, а таксама забяспечыць догляд людзей у цяжкім паталагічным стане. Неабходна разумець, што дыягназ, які ўказвае на далучэнне цукровага дыябету, не пакідае хвораму надзеі на выздараўленне. Без інсуліну – гармону, які забяспечвае пранікненне глюкозы, арганізм пацыента-дыябетыка проста не можа існаваць, а, значыць, асуджаны на маруднае і няўхільнае патуханне. Менавіта дзякуючы гарманальнаму прэпарату чалавек навучыўся трымаць захворванне пад перманентным кантролем. У той жа час поспехі спецыялістаў у галіне дыябеталогіі на працягу апошніх гадоў даюць магчымасць з аптымізмам глядзець на выключэнне ўсіх тых праблем, якія асацыіруюцца з дыябетам.

Святлана ЖЫБУЛЬ

ДЗЕНЬ І ЎСЁ ЖЫЦЦЁ БЕЗ ЦЫГАРЭТЫ

У нашай краіне праводзяцца антытытунёвыя акцыі, прымеркаваныя да Сусветнага дня некурэння, прафілактыкі анкалагічных захворванняў.

Курэнне з’яўляецца праблемай грамадства. Выяўлена, што курэнне тытуню з’яўляецца непасрэднай прычынай 18 формаў раку чалавека – лёгкага, стрававода, горла, поласці рота, мачавога пузыра, падстраўнікавай залозы, нырак, страўніка, малочнай залозы, шыйкі маткі і іншых органаў. 40-45 працэнтаў усіх выпадкаў смерці ад раку звязваюць з курэннем, з іх 90-95 працэнтаў – гэта рак лёгкага. Узнікненне раку абумоўлена ў першую чаргу тым, што ў састаў тытунёвага дыму адной цыгарэты ўваходзяць канцэрагены, найбольш агрэсіўнымі з якіх з’яўляюцца бензапірэн, палоній, радыеактыўныя ізатопы свінцу, вісмуту, калію і інш.

Паказчык рызыкі, звязанай з курэннем, адрозніваецца для ўзнікнення пухлін розных лакалізацый і залежыць ад узросту на момант пачатку курэння, працягласці курэння і колькасці цыгарэт, якія выкурваюцца за дзень.

Неабходна памятаць: тыя, хто курыць, наносяць істотную шкоду не толькі ўласнаму задроўю, але і здароўю іншых, робяць іх пасіўнымі курцамі. Адзначана, што працяглае знаходжанне ў накураным памяшканні падвяргае таго, хто не курыць, такой жа рызыцы захворвання, як і чалавека, які выкурвае пяць цыгарэт за дзень. Цяжарным жанчынам катэгарычна супрацьпаказана не толькі курэнне, але і знаходжанне ў накураных памяшканнях у сувязі з высокай адчувальнасцю плода да канцэрагенаў і іншых хімічных уздзеянняў.

Еўрапейскія рэкамендацыі па барацьбе з ракам заклікаюць: «Не курыце! Курэнне з’яўляецца найважнейшай прычынай заўчаснай смерці. Калі вы курыце – кіньце. Спыненне курэння да пачатку развіцця сур’ёзных захворванняў прадухіляе павышэнне рызыкі развіцця тытунезалежных хвароб у больш познім узросце. Калі вы не можаце кінуць курыць, не курыце ў прысутнасці тых, хто не курыць. Не існуе бяспечных цыгарэт і бяспечнага ўзроўню курэння. Калі кінуць курыць самастойна цяжка, то звярніцеся да ўрача-нарколага». Беражыце сваё здароўе і здароўе іншых!

Ала ШЫДЛОЎСКАЯ, валеолаг

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>