Пажар у вёсцы Падзернае

У цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў гаспадарчай пабудове жыхара вёскі Падзернае (Рубяжэвіцкі сельсавет). У выніку пажару пацярпеў грамадзянін 1954 года нараджэння, які з апёкамі першай – трэцяй ступеняў быў шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу. Праз некалькі дзён ён памёр… Прычына пажару ўстанаўліваецца. З пачатку года на тэрыторыі раёна адбылося 38 пажараў, на іх загінулі двое чалавек.

Як адзначаюць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, вельмі часта даводзіцца сутыкацца з элементарнай бяспечнасцю грамадзян: курэннем у пасцелі ў стане алкагольнага ап’янення, парушэннем правіл устаноўкі і эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання і т. п. Захаваць жыццё і пазбегнуць пажараў дапамогуць асцярожнасць з агнём, захоўванне запалак і запальнічак у недаступным для дзяцей месцы, выкарыстанне ў быце толькі спраўнага электраабсталявання, уважлівасць пры выкарыстанні газавага абсталявання і ацяпляльных катлоў, аснашчэнне ўласнага дома аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.

Апавяшчальнік у выніку з’яўлення ў пакоі дыму дае гучны сігнал, які здольны разбудзіць нават соннага чалавека і выратаваць яго жыццё. Важна памятаць, што для надзейнай работы прыбора неабходна прыкладна раз на год мяняць у ім батарэйку.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>