З лагатыпам «Стоўбцы»

Filed under: Гандаль,Нумары |

Юбілею Якуба Коласа жодзінская фабрыка «Світанак» паднесла такі падарунак: выпусціла майкі з лагатыпам мясцін радзімы песняра з вершаваным радком «Мой родны кут, як ты мне мілы…».

Кіраўніцтва раённага камбіната бытавога абслугоўвання заказала мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя майкі з лагатыпам «Стоўбцы». Гэтая прадукцыя з’яўляецца лепшым падарункам для тых, хто набывае сувеніры для выезду за мяжу.

Як расказваюць прадаўцы фірменнага магазіна «Світанак», трыкатажная фабрыка можа выканаць любы заказ для афармлення трыкатажных вырабаў. Кіраўніцтва ААТ «Агранёманскі», напрыклад, для камбайнераў на час уборкі збожжавых заказала праз фірменны магазін «Світанак» РКБА майкі з лагатыпам назвы таварыства. Такі заказ могуць зрабіць і іншыя арганізацыі, каб стварыць эксклюзіў.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>